Адпаведнае рашэньне было прынятае на Генэральнай асамблеі Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. III Эўрагульні пройдуць у Кракаве ў 2023 годзе.
Пасьля Менску наступныя Эўрапейскія гульні адбудуцца ў польскім Кракаве ў 2023 годзе. Такое рашэньне прынялі на Генэральнай асамблеі Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Менску, паведамляе БелТА.
Усе іншыя краіны-прэтэндэнты адклікалі свае заяўкі і засталася адна Польшча, таму яе абралі аўтаматычна.
Цяпер II Эўрагульні праходзяць у Менску, у іх прымаюць удзел 4 тысячы спартоўцаў з 50 краінаў, узнагароды разыгрываюцца ў 15 відах спорту.
Першыя Эўрапейскія гульні прайшлі ў Азербайджане ў 2015 годзе.