У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ў рамках уручэньня стыпэндыяў Прэзыдэнцкага спартовага клюбу ўганаравалі і кіраўніка гэтай арганізацыі — сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падтрымаў футбаліста Раман Зазулю пасьля абраз у адрас спартоўца падчас матчу паміж камандамі «Раё Вальлекана» і «Альбасэтэ» у Іспаніі.
У Барысаве запрацуе футбольная акадэмія БАТЭ імя Анатоля Капскага. Пра гэта расказаў сын памерлага мэнэджара, цяперашні кіраўнік барысаўскага клюбу Андрэй Капскі у праграме «Гульні на выраст» на тэлеканале «Беларусь-5». Канкрэтныя тэрміны рэалізацыі праекту пакуль не агучваюцца.
У 50 гадоў памёр адзін з найлепшых у гісторыі Беларусі хакеістаў Уладзімер Цыплакоў, паведамляе сайт belarushockey.com.
У Кіеве на матчы Лігі Эўропы паміж кіеўскім «Дынама» і швайцарскім клюбам «Лугана» зьявіўся вялікі банэр з надпісам «Жыве Беларусь!»
Сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка прапанавала правесьці альтэрнатыўную алімпіяду — у адказ на рашэньне Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пазбавіць расейскіх спартоўцаў права ўдзельнічаць у буйных міжнародных спаборніцтвах.
Баксэры зборнай Расеі ня будуць браць удзел у летняй Алімпіядзе ў Токіё, калі там не дазволяць расейскага сьцяга і гімна. Пра гэта, як паведамляе спартовы рэсурс championat, заявіў генэральны сакратар Федэрацыі боксу гэтай краіны Умар Крамлёў.
На прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы прэзыдэнт Расеі пракамэнтаваў рашэньне выканкаму Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва аб адхіленьні расейскіх спартоўцаў ад удзелу ва ўсіх буйных міжнародных спаборніцтвах.
Выканкам Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) на чатыры гады пазбавіў Расею права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку Алімпіядах і чэмпіянатах сьвету. Рашэньне ўхвалілі аднагалосна.
Кіраўніцтва футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце), які па выніках сёлетняга сэзону ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, прыняло рашэньне не працягваць кантракту з галоўным трэнэрам Марцэлам Лічкам.
Камітэт атлетаў Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) напярэдадні разгляду пытаньня аб санкцыях у дачыненьні да расейскіх спартоўцаў заклікаў цалкам адхіліць іх ад удзелу ў Алімпіядзе 2020 году ў Токіё, паведамляе BBC.
Зборная можа трапіць у «групу сьмерці», але шанцы гэтага ня самыя высокія (усё залежыць ад румынаў).
Улады Барысава адказалі на калектыўны зварот спартовай грамадзкасьці аб наданьні гарадзкому стадыёну імя заснавальніка каманды БАТЭ Анатоля Капскага і паставіць на тэрыторыі помнік. Таксама падпісанты прапанавалі назваць у гонар футбольнага мэнэджэра прылеглую да арэны вуліцу.
«Марыў трэніраваць каманду».
Шатляндзец Пэтэр Левэн ужо больш за год працуе ў берасьцейскім «Дынама». Ён расказаў пра перамогу клюбу ў чэмпіянаце Беларусі і пра сустрэчу з Дыега Марадонам.
Аляксандар Лукашэнка расказаў, што алімпійская чэмпіёнка ў біятлёне Дар’я Домрачава «адпрошвалася ў яго», каб з мужам Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам паехаць трэнаваць каманду Кітаю.
Камітэт Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва рэкамэндаваў прызнаць Расейскае антыдопінгавае агенцтва не адпаведным стандартам антыдопінгавага кодэксу і адхіліць Расею ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады.
На матчы ў Нямечччыне беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сьцягамі на просьбу беларускай фэдэрацыі футболу, патлумачыў прэсавы сакратар нямецкага футбольнага зьвязу.
Знакаміты ў мінулым футбаліст, экс-гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны Дыега Марадона павіншаваў берасьцейскае «Дынама» з тытулам чэмпіёнаў Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваім Інстаграме.
Віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту і старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар павіншаваў берасьцейскае «Дынама» з перамогай у чэмпіянаце і перадаў словы ад прэзыдэнта Беларусі, перадае выданьне Tribuna.
За тур да заканчэньня чэмпіянату Беларусі па футболе здарылася сэнсацыя: «Дынама» зь Берасьця паклала канец бесьперапыннай 13-гадовай гегемоніі барысаўскага БАТЭ і ўпершыню ў гісторыі заваявала чэмпіёнскі тытул.
Заўзятары менскага хакейнага клюбу «Дынама» на матч з расейскім клюбам «Авангард», які прайшоў 23 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе, прывезьлі банэр з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
Футбольны клюб «Баранавічы» вылецеў у другую лігу, атрымаўшы толькі дзьве перамогі ў чэмпіянаце. Пасьля заключнага матча дыктар выказаў крытычныя заўвагі на адрас гарадзкіх уладаў, паведамляе газэта Іntex-press.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на гульцоў хакейнага клюбу «Дынама-Маладэчна» за дамоўны матч з «Магілёвам», які адбыўся 12 лістапада 2019 году, паведамілі ў СК.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў прызначэньні ягонага старэйшага сына Віктара на пасаду віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту няма ніякай кансьпіралёгіі. І запэўнівае, што такая прапанова сыходзіла не ад яго, піша Tut.by.
Калі на Алімпіядзе ў Токіё-2020 ня будзе выніку, спартовыя функцыянэры на сваіх пасадах не затрымаюцца. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на алімпійскім сходзе, паведамляе БелТА.
Віктар Лукашэнка зацьверджаны на пасаду першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Ягоную кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі алімпійскага сходу.
Зборная Беларусі ў футболе завяршыла ўдзел у адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2020 году выязной паразай ад каманды Нямеччыны (0:4).
Беларускага барца Кірыла Грышчанку пазбавілі залатога мэдаля Эўрапейскіх гульняў у Менску, піша сайт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.
Пачынаючы ад 2006 году, барысаўская каманда БАТЭ нязьменна станавілася чэмпіёнам Беларусі.
Заўзятары за суткі сабралі на онлайн-платформе сhange.org 1500 заплянаваных подпісаў з патрабаваньнем сысьці ў адстаўку дзейнае кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу.
Спартовая форма з выявай гістарычнага герба «Пагоня» — адна з самых рэдкіх у сьвеце, а таму надзвычай цэніцца ў калекцыянэраў. Амэрыканскі зьбіральнік расказаў Свабодзе, чаго яму каштаваў падобны рарытэт зь Беларусі.
У любым выпадку выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў стаў найлепшым вынікам для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.
У верасьні жаночая каманда ФК «Менск» выйшла ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы каманду «Цюрых». Гэта найлепшы вынік для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў фінале малога выніковага турніру WTA ў Чжухае нанесла паражэньне нідэрляндзкай тэнісістцы Кікі Бэртэнс (10) зь лікам 6: 4, 6: 2, Пра гэта паведамляе «Прессбол».
Адзін з самых вядомых футбольных клюбаў краіны ня можа знайсьці ўласьніка. Свабода паспрабавала разабрацца, чаму.
Былы міністар спорту і турызму Аляксандар Шамко, якога Лукашэнка звольніў за карупцыю, ужо некалькі месяцаў працуе першым намесьнікам старшыні «Беларускай фэдэрацыі шахмат», як заўважыў «Беларускі партызан».
«Я пры першай жа сустрэчы прапанаваў: давайце весьці эфір па-беларуску, было б цікава, я тады адчуваў бы, што вартую рэч раблю. Мне сказалі, што ўсё разумеюць, але гэта ўсё ж гэта бізнэс, рынак, а большасьць гледачоў расейскамоўная».
Dev.by са спасылкай на ўласную неназваную крыніцу сьцьвярджае, што перамовы пра пакупку клюбу ўжо завяршыліся з адмоўным вынікам.
Спартовае выданьне «Прессбол» надрукавала адкрыты ліст паўтары сотні вядомых беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць за перайменаваньне футбольнага стадыёну ў Барысаве ў «Капскі-Арэну».
Падчас матчу Беларусь — Галяндыя 13 кастрычніка заўзятараў не пускалі на стадыён у шаліках з гербам «Пагоня». Да тых, каго прапусьцілі, на сэктары падыходзілі людзі ў цывільным.
Адзін з найлепшых футбольных галкіпераў сучаснасьці Джанлюіджы Буфон прызнаўся, што ў маладосьці перажыў страшную дэпрэсію, выкараскацца зь якой дапамагла карціна Марка Шагала з пэйзажам Віцебска.
Прадстаўнік ураду растлумачыў невялікую колькасьць жаночых квіткоў тым, што «грамадзтва яшчэ не гатовае да поўнай адмены забароны».
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала сытуацыю «цынічным рэклямным трукам».
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (NBA) у панядзелак сутыкнулася з хваляй крытыкі — прычынаю стаў твіт галоўнага мэнэджэра баскетбольнай каманды Houston Rockets Дэрыла Морэй, у якім той выказаўся ў падтрымку дэманстрантаў у Ганконгу.
Улады Ірана заявілі, што прынамсі 3500 прыхільніц футболу будуць дапушчаныя на стадыён падчас гульні нацыянальнай зборнай супраць каманды Камбоджы. Рашэньне пусьціць жанчын на стадыён адбылося пад ціскам ФІФА і зьвязанае са сьмерцю заўзяракі Сагар Хадаяры ў верасьні 2019 года.
Футбольны агент зь Віцебску Валеры Ісаеў ініцыяваў флэшмоб, каб назваць стадыён «Барысаў-Арэна» у гонар Анатоля Капскага. Старшыня праўленьня ФК БАТЭ памёр летась ад цяжкай хваробы.
Найлепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка выйграла турнір WTA Premier 5 у кітайскім горадзе Ухань. Як пераможца яна атрымала 520 тысяч даляраў.
Футбольны клюб «Менск» на выезьдзе абыграў швэйцарскую каманду «Цюрых» і выйшаў у 1/8 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў.
Зь лікам 1:1 скончыўся ўчора матч паміж «Дынама-Брэст» БАТЭ. Гэтую гульню называюць «галоўным матчам году». І хоць да канца чэмпіянату Беларусі па футболе яшчэ больш як два месяцы, але менавіта гэтую гульню лічаць ледзь не «залатым матчам».
Загрузіць яшчэ