Аляксандар Лукашэнка павялічыў памеры грашовых прызоў спартоўцам за мэдалі на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях, піша Tut.by.
За золата на Алімпіядзе спартоўцы атрымаюць каля 150,4 тысячы даляраў, за срэбра — 75,3 тысячы даляраў, бронзу — 50,1 тысячу даляраў.
За мэдалі на Параалімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях прэміі меншыя:
- за золата — 50,1 тысяча даляраў;
- срэбра — 30,1 тысяча даляраў;
- бронза — 20,1 тысяча даляраў.
Трэнэрам і іншым спэцыялістам, якія прымалі ўдзел у спартовай падрыхтоўцы алімпійцаў выплацяць узнагароду ад 20% да 100% ад кошту іх прызоў (у залежнасьці ад ступені ўдзелу).