Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі мільярдэр перадаў у швайцарскі музэй рукапіс амаль за 9 мільёнаў даляраў


Алішэр Усманаў
Алішэр Усманаў

Расейскі мільярдэр Алішэр Усманаў перадаў алімпійскаму музэю ў швайцарскім горадзе Лазане арыгінал маніфэсту заснавальніка сучасных алімпійскіх гульняў барона П’ера дэ Кубэртэна. Пра гэта паведамляецца на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Летась маніфэст быў прададзены на аўкцыёне Sotheby’s за 8 мільёнаў 800 тысяч долараў, але імя пакупніка тады не называлі. Цяпер высьветлілася, што ім быў расейскі мільярдэр.

14-старонкавы рукапіс, датаваны 1889 годам, зьмяшчае прамову, у якой Кубэртэн упершыню прадставіў сваю ідэю адрадзіць Алімпійскія гульні ў сучасным сьвеце. У хуткім часе дакумэнт мае быць выстаўлены на пастаянны ўсеагульны агляд.

Барон П’ер дэ Кубэртэн — францускі грамадзкі і спартовы дзеяч, ініцыятар адраджэньня Алімпійскіх гульняў і адзін з заснавальнікаў Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). З 1896 году, калі былі праведзены першыя сучасныя гульні ў Афінах, і па 1925 год ён займаў пасаду прэзыдэнта МАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG