Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Лукашэнка наведаў Швайцарыю. ФОТА


Віктар Лукашэнка (у цэнтры) наведаў Зімовыя юнацкія алімпійскія гульні ў Лязане, 20 студзеня
Віктар Лукашэнка (у цэнтры) наведаў Зімовыя юнацкія алімпійскія гульні ў Лязане, 20 студзеня

Беларуская дэлегацыя 20 студзеня наведала вёску атлетаў III юнацкіх зімовых Алімпійскіх гульняў у Лязане, што ў Швайцарыі. На чале дэлегацыі быў першы віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка. Ён жа — старэйшы сын прэзыдэнта НАК і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Дэлегацыя сустрэлася зь беларускімі атлетамі, якія ўдзельнічаюць у гульнях, а таксама наведала спаборніцтвы канькабежцаў у шорт-трэку і хакейны матч Расеі і Даніі (першыя перамаглі 9:0).

Віктар Лукашэнка быў прызначаны намесьнікам свайго бацькі ў НАК у мінулым красавіку (як часовы выканаўца абавязкаў; на пастаяннай аснове — у лістападзе). Пры тым ён захаваў і ранейшую пасаду: памочніка прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.

Юнацкія алімпійскія гульні ладзяцца з 2010 году (летнія; зімовыя — з 2012) паводле схемы, падобнай да «дарослай» алімпіяды, але для ўзросту ад 15 да 18 гадоў. Летнія гульні праходзілі тры разы, у 26–32 відах спорту спаборнічалі 3500–4000 атлетаў зь дзьвюх соцень краінаў. Зімовыя цяпер праходзяць трэці раз, у іх у 16 відах спорту змагаюцца 1880 спартоўцаў з 70 краінаў (раней было 15 відаў спорту, крыху больш за 1000 атлетаў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG