Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат сьвету ў хакеі 2021 году займеў талісман. Зваць Спайкі. ФОТА

абноўлена

Талісманам чэмпіянату сьвету ў хакеі, які пройдзе ў Беларусі і Латвіі 7–23 траўня 2021 году, стаў вожык Спайкі.

Як расказвае Беларуская фэдэрацыя хакею, у конкурсе на стварэньне талісмана ўдзельнічала больш як сотня работ.

У журы, якое выбрала зь іх Спайкі, увайшлі як спартоўцы (былы хакеіст і дзейны трэнэр менскага ХК «Дынама» Міхаіл Грабоўскі, біятляністка Дар’я Домрачава і іншыя), так і бізнэсоўцы, чыноўнікі і музыкі (як то вакаліст «Би-2» Шура ці гітарыст Brainstorm Яніс Юбалтс).

Галасаваньне праводзілі таксама сярод аматараў хакею: у Беларусі на старонцы Фэдэрацыі «ЎКантакце», у Латвіі ў рыскім гандлёвым цэнтры.

Прыз глядацкіх сымпатыяў дастаўся аўтарам Хрушча Майса — у беларускім галасаваньні ён атрымаў найбольш балаў.

Кіраўнікі аргкамітэту чэмпіянату з боку Беларусі і Латвіі Генадзь Савілаў (зьлева) і Эдгарс Бунціс
Кіраўнікі аргкамітэту чэмпіянату з боку Беларусі і Латвіі Генадзь Савілаў (зьлева) і Эдгарс Бунціс

Сярод латышоў, якіх апытвалі ў гандлёвым цэнтры, самым папулярным быў Вожык, але не такі, які стаў талісманам у выніку. Па выніках галасаваньня журы першае месца заняў Янот Гуляка, а вожык другое. Ды янот перамагаў зь невялікім адрывам, таму журы вырашыла ўзяць ідэю вожыка і папрасіць аўтараў янота (крэатыўную агенцыю DAB) дапрацаваць маскот — зрабіць вожыка ў стылі іхнага янота.

Жывы вожык на прэзэнтацыі Спайкі ў Менску
Жывы вожык на прэзэнтацыі Спайкі ў Менску

Легенду маскоту склалі такую:

Вожык — адна з самых распаўсюджаных жывёлаў у сьвеце. Акрамя таго, ён вельмі разумны і кемлівы, а хуткасьці яго рэакцыі можа пазайздросьціць кожны. І хай з выгляду герой зусім невялікі, заўсёды ваюе да пераможнага канца, пускаючы ў ход ня толькі іголкі, але і вострыя зубкі. Менавіта гэтым і славяцца хакейныя зборныя Беларусі і Латвіі: сваёй няўступлівасьцю, гатоўнасьцю біцца за перамогу да фінальнай сырэны.

У 2014 годзе талісманам Чэмпіянату сьвету ў хакеі, што праходзіў у Беларусі, быў Зубр Волат. У народзе ён атрымаў мянушку «Валера». Вожыкі яшчэ не былі маскотамі хакейных (як і футбольных) чэмпіянатаў сьвету і нават Эўропы. Але Вожык Герой быў маскотам Чэмпіянату сьвету ў лёгкай атлетыцы 2017 году.

Генэральны дырэктар ХК «Дынама» Дзьмітры Баскаў і былы міністар унутраных справаў, старшыня назіральнай рады ХК «Дынама» Ігар Шуневіч (справа)
Генэральны дырэктар ХК «Дынама» Дзьмітры Баскаў і былы міністар унутраных справаў, старшыня назіральнай рады ХК «Дынама» Ігар Шуневіч (справа)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG