Пратакол ФІФА, накіраваны на барацьбу з расізмам, упершыню ўжыты на футбольным матчы прэм’ер-лігі ў Лёндане 22 сьнежня. Адбылося гэта падчас гульні паміж «Тотэнгэмам» і «Чэлсі».
Дыктар на стадыёне тройчы паведаміў пра расісцкія выкрыкі з трыбунаў на адрас чорнаскурага гульца «Чэлсі» Антоніё Рудыгера.
Інцыдэнту папярэднічаў сутыкненьне гульцоў. Паўднёвакарэйскі футбаліст «Тотэнгэму» Сон Хен Мін ударыў Рудыгера нагой і пасьля відэапрагляду эпізоду з дапамогай сыстэмы VAR быў выдалены з поля.
Неўзабаве капітан «Чэлсі» Сезар Аспіліквета паведаміў арбітру Энтані Тэйлару, што Рудыгер паскардзіўся пра крыкі на ягоны адрас з трыбуны. Заўзятары абражалі чорнаскурага спартоўца словам «малпа».
«Мы вельмі заклапочаныя і ўсе разам павінны спыніць такія паводзіны. Гэта ня толькі пытаньне футболу, але і жыцьця», — пракамэнтаваў пазьней здарэньне Аспіліквета.
Арганізацыя барацьбы з расізмам Kick It Out заявіла, што заклапочаная расісцкімі інцыдэнтамі, і ўхваліла арбітра, які першым ужыў пратакол FIFA, папрасіўшы дыктара зрабіць адпаведнае паведамленьне.