Пра гэта заявіла кіраўніцтва праекта. Назва «Цмокі» існуе апошні сэзон.
Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў сытуацыю ў беларускім футболе і запатрабаваў разабрацца з заробкамі гульцоў-«дармаедаў».
Максім Беразінскі знаходзіцца за межамі Беларусі.
Зборная Беларусі па хакеі чарговым разам праваліла адборачны алімпійскі турнір і прапусьціць зімовыя Гульні-2022 у Пэкіне. Апошні раз беларусы былі на Алімпіядзе 2010 году ў Ванкувэры.
Беларус Ігар Бокі выйграў фінальны заплыў на 200 м комплексным плаваньнем з сусьветным рэкордам – 2 хв. 02,70 сэк.
Беларускі спартовец паказаў час 1 мін. 1,96 сек. у заплыве на 100 м на сьпіне (катэгорыя S-9), саступіўшы плыўцу з Расеі Багдану Мазгавому.
Роге было 79 гадоў.
Хакейная зборная Беларусі ў заключным матчы ў кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў 2022 году саступіла зборнай Славаччыны зь лікам 2: 1.
Пра гэта Крысьціна Ціманоўская распавяла ў сваім Інстаграме.
Бокі саступіў усяго 0,01 сэкунды свайму ж сусьветнаму рэкорду, усталяванаму ў 2015 годзе.
Вядомаму футбалісту і трэнэру было 67 гадоў.
Лізавета Пятрэнка заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах па кіданьні дзіды на Паралімпіядзе ў Токіё.
Беларускі плывец здабыў трэцюю запар найвышэйшую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у сталіцы Японіі.
Срэбны мэдаль лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай у бегу на 100 мэтраў, які яна заваявала на ІІ Эўрапейскіх гульнях – 2019 у Менску, купілі на на Ebay за 21 тысячу даляраў.
Напярэдадні зборная Беларусі ў хакеі сэнсацыйна прайграла (0:1) камандзе Польшчы ў матчы алімпійскай кваліфікацыі да Пэкіну-2022 — упершыню ў рамках афіцыйных гульняў нацыянальных калектываў.
Зборная Беларусі саступіла камандзе Польшчы зь лікам 0: 1 у першым матчы групы D у алімпійскай кваліфікацыі
Беларускі плывец Ігар Бокі стаў двухразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Токіё. Чарговае золата спартовец здабыў на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне (катэгорыя s13, або людзі са слабым зрокам).
Плывец Ігар Бокі заваяваў залаты мэдаль XVI летніх Паралімпійскіх гульняў у Токіё. Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды на спаборніцтвах, якія стартавалі 24 жніўня.
На 12 верасьня заплянаваны «Менскі паўмаратон», які ў ранейшыя гады зьбіраў пад паўсотні тысяч аматараў бегу з розных краін. Гэтым разам склад удзельнікаў будзе істотна меншы, а спартовы форум атрымае ідэалягічную нагрузку.
Менскі паўмаратон вяртаецца пасьля гадавой каранавіруснай паўзы, адразу трапіўшы ў сьпіс мерапрыемстваў да «дня народнага адзінства» — новага сьвята, заснаванага ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Старт заплянаваны на 12 верасьня.
Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры паднялася на другі радок абноўленага рэйтынгу, які апублікавала Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA). Яна апярэдзіла японку Наомі Осаку.
У Маскве на стадыёне «Лужнікі» паліцыя затрымала дваіх актывістаў падчас матчу па пляжным футболе Беларусь — Швайцарыя за тое, што яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская, якая адмовілася вяртацца на радзіму пасьля ціску на Алімпіядзе, заявіла, што беларускія ўлады забаранілі спартоўцам выяжджаць на спаборніцтвы і нават на адпачынак за мяжу.
Лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская будзе спрабаваць памяняць спартовае грамадзянства.
Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сямʼёй зьехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў пра прычыны адʼезду і пляны ў новай краіне. Румо параўнаў сытуацыю ў Беларусі з пажарам на тарфяніках.
Беларуска працягнула спартовую кар’еру хутчэй за многія прагнозы. Роўна праз два тыдні пасьля скандалу яна зноў выступіла ў спаборніцтвах.
У Нямеччыне на 76-м годзе жыцьця памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі нямецкага футбола Герд Мюлер.
Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Японіі выйграла толькі сем мэдалёў. Гэта найгоршы паказчык у гісторыі краіны. Свабода ўзгадвае, як складалася кар’ера цяперашняга міністра спорту Сяргея Кавальчука.
Таргі за мэдаль беларускай бягухі аднавіліся. За яго прапануюць ужо ў 4 разы больш за стартавую цану.
У час таварыскага матчу паміж камандамі 2008 году нараджэньня хакейных клюбаў «Хімік» з Наваполацку і «Шахтар» з Салігорску, які адбыўся 9 жніўня, трэнэр салігорцаў пачаў біць гульца сваёй каманды.
Беларуску падтрымаюць польскія спонсары, каб бягуха змагла працягваць сваю кар'еру, што апынулася пад пагрозай празь дзеяньні беларускага НАК.
Празьмерны аб’ёму трафіку ў нефармальным спаборніцтве за срэбны мэдаль Эўрапейскіх гульняў – 2019 ад Крысьціны Ціманоўскай прывёў да таго, што сэрвіс eBay вымушана заблякаваў рахунак Беларускага фонду спартовай салідарнасьці.
Грошы, атрыманыя за мэдаль, пойдуць на падтрымку спартоўцаў, пацярпелых ад рэпрэсій Лукашэнкі.
Беларускім спартоўцам удалося ўзяць у Японіі толькі 7 узнагарод.
Беларуска Аліна Гарноська заваявала бронзавы мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Токіё ў індывідуальным шматборстве па мастацкай гімнастыцы.
Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева і Надзея Папок занялі 2-е месца на дыстанцыі 500 мэтраў у байдарцы.
У эфіры Свабода Premium кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя расказала пра абвешчаны фондам галоўны online-забег году «Маратон Свабоды», які стартуе з 7 па 16 жніўня і прымеркаваны да Году салідарнасьці ў змаганьні зь беларускім рэжымам.
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Клюб плаваньня Аляксандры Герасімені» можа прыпыніць дзейнасьць.
6 жніўня скарбонка нацыянальнай зборнай Беларусі папоўнілася адразу двума мэдалямі, якія заваявалі прадстаўнікі вольнай барацьбы.
Польскі нафтавы канцэрн PKN Orlen перадаў беларускай спрынтэрцы Крысьціне Ціманоўскай прапанову падтрымкі.
Фонд спартовай салідарнасьці абвясьціў галоўны online-забег году «Маратон Свабоды» #MARATHONFORFREEDOM.
Чэмпіён сьвету і трэнэр у вольнай барацьбе Васіль Сюльжын пракамэнтаваў Свабодзе надзвычайнае здарэньне з пазбаўленьнем акрэдытацыі афіцыйных прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіё.
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў 6 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі, што пазбаўленьнем акрэдытацыі на Алімпіядзе трэнэраў Крысьціны Ціманоўскай МАК не абмяжуецца.
5 жніўня 2021 году дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіё трэнэраў беларускай каманды ў лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча і Артура Шумакова.
Міжнародны алімпійскі камітэт скасаваў акрэдытацыю двух беларускіх трэнэраў, якіх падазраюць у спробе прымусіць спрынтэрку Крысьціну Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь з Алімпіяды ў Токіё.
«Барсэлёна» ня здолела захаваць свайго шматгадовага лідэра Ліянэля Мэсі. Шасьціразовы ўладальнік «Залатога мяча» пакіне клюб, у якім правёў усю карʼеру.
У фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе сярод жанчын у катэгорыі да 57 кг выступала беларуска Ірына Курачкіна.
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у сваім Twitter напісаў словы падтрымкі лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай.
Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская пасьля ціску з боку адміністрацыі і трэнэра алімпійскай зборнай адмовілася вяртацца з Токіё ў Беларусь. Цяпер яна ў Варшаве, дзе расказала пра абставіны свайго ўчынку і свае далейшыя пляны.
Беларуская каманда лёгкаатлетак, зь якой выгналі Крысьціну Ціманоўскую, прабегла эстафэту 4×400 на Алімпіядзе ў Токіё.
Загрузіць яшчэ