Аб гэтым заявіў у аўторак офіс Генэральнага пракурора краіны.
Яны абвінавачваюцца ў незаконным прысабечваньні сумы ў два мільёны швайцарскіх франкаў (крыху больш за два мільёны даляраў) і падробцы дакумэнтаў. Паводле вэрсіі сьледзтва, Блятэр ухваліў незаконную выплату для Плятыні мінулай датай са сродкаў ФІФА за яго працу ў арганізацыі. Сьцьвярджаецца, што гэта нанесла ўрон міжнароднай фэдэрацыі.
Справа аб выплаце прывяла да адстаўкі Блятэра і Плятыні са сваіх пасадаў у 2015 і 2016 годзе адпаведна. Абодвум было забаронена займаць любыя пасады ў футболе спачатку на 8, а потым яшчэ на шэсьць гадоў.
У ходзе расьсьледаваньня іх справаў спартовыя функцыянэры атрымалі яшчэ шэраг абвінавачаньняў у карупцыі, у тым ліку — у незаконных выплатах спартовым чыноўнікам. Аднак зараз 85-гадоваму Блатэру і 66-гадоваму Плаціні трэба будзе паўстаць перад Фэдэральным крымінальным судом. Ім пагражае турэмны тэрмін.