Пра гэта паведаміў кіраўнік УЭФА Аляксандэр Чаферын на прэс-канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня выканкаму арганізацыі.
Прэзыдэнт Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцый Аляксандэр Чаферын адзначыў, што сочыць за сытуацыяй у Беларусі, якая, ягонымі словамі, на гэты момант «нядобрая».
«Бліжэйшым часам турніраў там ня будзе. Эўра сярод дзяўчат павінен прайсьці праз пару гадоў — у 2025-м. Прымем нейкае рашэньне, калі прыйдзе час, на выканкаме пытаньне не ўздымалася. Але мы сочым і ведаем, што проста цяпер сытуацыя ў Беларусі нядобрая», — цытуе прэзыдэнта УЭФА сайт Sportstar.
Сёлета ў чэрвені УЭФА адмовіўся праводзіць спаборніцтвы пад сваёй эгідай у Беларусі — гэта адбылося на фоне прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску і арышту журналіста Рамана Пратасевіча.
З гэтай прычыны віцэ-прэзыдэнт УЭФА Кевін Лямур заявіў, што ўсе спаборніцтвы, заплянаваныя ў Беларусі на 2021 год, скасаваныя. Няма пэўнасьці, што пры цяперашняй палітычнай сытуацыі турніры адновяцца налета.
Гэта ня першае буйное спартовае мерапрыемства, якое пад пытаньнем ці адмененае ў Беларусі апошнім часам. Раней Менск пазбавіўся этапу Кубку сьвету ў біятлёне, чэмпіянату сьвету ў сучасным пяцібор’і, чэмпіянату Эўропы ў велатрэку, а таксама хакейнага чэмпіянату сьвету.