Летась пасьля выбараў, хвалі пратэстаў і рэпрэсій упершыню за 15 гадоў адмянілі Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. Цяпер такое рашэньне паўтарылі.
«Зыходзячы з абмежаваньняў на перамяшчэньні, узросту ўдзельнікаў турніру і дзейных рэкамэндацый СААЗ для зьніжэньня рызык распаўсюджваньня вірусных інфэкцый, арганізатарамі было прынята рашэньне аб яго адмене»,— паведамляе Фэдэрацыя хакею Беларусі.
Як паведамляе Фэдэрацыя хакею Беларусі, прычына скасаваньня спаборніцтваў — неспрыяльная эпідэмічная сытуацыя.
Калядны турнір лічыцца адной з галоўных спартовых імпрэзаў Аляксандра Лукашэнкі, афіцыйныя СМІ называюць яго «чэмпіянатам сьвету сярод аматараў».
Усе папярэднія гады на матчы пастарэлых хакеістаў звозілі бюджэтнікаў, вайскоўцаў ды студэнтаў, а тэлеканалы вялі жывую трансьляцыю з галоўных лядовых арэнаў.
На гэтых турнірах каманда Лукашэнкі дэманструе зайздросную стабільнасьць: 13 найвышэйшых тытулаў, толькі некалькі разоў першае месца ўдалося заваяваць расейцам.