Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Расеі ў хакеі згуляла афіцыйны матч у форме з надпісам «СССР»


Гульня супраць зборнай Канады прайшла ў Маскве 15 сьнежня ў рамках Кубку «Першага каналу». Расейская каманда правядзе ў савецкай форме ўсе матчы турніру.

Зборная Расеі ў хакеі згуляла афіцыйны матч у форме з надпісам «СССР» на грудзях, як у свой час гуляла сапраўдная каманда Савецкага саюзу. Кубак Першага каналу — афіцыйны турнір, які праводзіцца з 1967 году (у савецкі час ён называўся турнірам на прызы газэты «Известия»).

Расейская Фэдэрацыя хакею заявіла, што форму зрабілі як «адсылку» да Алімпійскіх гульняў у італьянскім Картына-д’Ампэца 1956 году, на якіх савецкая зборная ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала алімпійскае золата.

Матч скончыўся зь лікам 4:3 на карысьць расейскай каманды. Гульня стала першай афіцыйнай для расейцаў пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Аляксея Жамнова, які яшчэ сам пасьпеў згуляць за зборную СССР у апошнія два гады яе існаваньня.

А вось на зімовай Алімпіядзе ў Пэкіне расейская зборная будзе выступаць як «зборная нацыянальнага Алімпійскага камітэту». На форме спартоўцаў будзе забаронена пазначаць нацыянальную прыналежнасьць, замест гімну будзе іграць музыка Чайкоўскага. Такое рашэньне спартовы суд прыняў пасьля некалькіх гучных допінгавых скандалаў вакол расейскіх спартоўцаў. Расейскі бок, нягледзячы на шматлікія доказы, так і не прызнаў віны, абвінавачваючы Міжнародны алімпійскі камітэт і іншыя інстанцыі ў змове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG