Фэйкі, постпраўда, прапаганда, гібрыдныя і канапныя войны. Гэтымі зьявамі сёньня поўніцца інфармацыйная прастора сьвету і, вядома ж, Беларусі. Церпяць ад гэтага грамадзкая дыскусія, дэмакратыя і наша разуменьне таго, што адбываецца побач. Праўда становіцца пытаньнем інфармацыйнай бясьпекі дзяржавы.