Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 лістапада: мазыранку затрымалі за ролік у TikTok пра інспэктара ДАІ


Беларускія сілавікі. Архіўнае фота
Беларускія сілавікі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Затрыманьне ў Мазыры

33-гадовая жыхарка Мазыра апублікавала ў TikTok ролік пра супрацоўніка мясцовай ДАІ, у выніку яе затрымалі, піша «Медиазона» са спасылкай на праўладны тэлеграм-канал.

Як пішуць аўтары публікацыі, жанчына зьняла на відэа, як адыходзіць ад машыны ДАІ, а потым наклала на відэа «дарожку» зь іншага роліка. У выніку відэа палічылі абразьлівым.

У міліцыі праверылі тэлефон затрыманай мазыранкі і знайшлі там «сувязь з экстрэмізмам».

На жанчыну склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў; паводле якіх артыкулаў, не паведамляецца.

Траіх жыхароў Наваполацка будуць судзіць па крымінальным артыкуле за пратэсты 2020 году


Траіх жыхароў Наваполацка будуць судзіць па артыкуле аб грубым парушэньні парадку (артыкул 342 КК) з-за ўдзелу ў пратэстах 2020 года, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

У панядзелак 18 лістапада суд у Наваполацку пачаў разглядаць справы Канстанціна Панамарова, Рамана Прыходзькі і Натальлі Казловай.

Іх справу будзе разглядаць судзьдзя Віталь Лапко.

56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні»

Віцебчук Іосіф Дулеба у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленьне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

Яго затрымалі напачатку траўня 2024 году.

Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.

Пазьней КДБ ўнёс у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам».

Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненьне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. Цяпер палітвязьня абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Яго справу будуць разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці судзьдзя Яўген Буруноў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG