Як кажуць навукоўцы, айсбэрг плошчай 5800 квадратных кілямэтраў утварыўся ў пэрыяд з 10 чэрвеня па 12 ліпеня ў выніку расколіны на ледніку Larsen C, які разьвіваўся гадамі.
Ледзяная глыба памерам 175 кілямэтраў у даўжыню і каля 50 кілямэтраў у шырыню — адзін з найбуйнейшых айсбэргаў, якія назіраліся за апошнія 30 гадоў. Гэты гігант важыць больш за трыльён тон. Спатрэбіцца некалькі гадоў, каб ён растаў.
Лічыцца, што ўтварэньне айсбэрга не зьвязана з глябальнай зьменай клімату і яго раставаньне не паўплывае на ўзровень мора. Аднак навукоўцы асьцерагаюцца, што зьнікненьне айсбэрга можа прывесьці да далейшага распаду астатняй часткі ледавіковага шэльфу. У гэтым выпадку ўзровень мора можа падняцца прыкладна на 10 сантымэтраў, лічаць дасьледнікі.