Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, праграміст быў затрыманы неўзабаве пасьля ўдзелу ў канфэрэнцыі па кібэрбясьпецы, у сувязі з абвінавачаньнямі ў хакерстве.
Гатчынс, вядомы ў інтэрнэце як «MalwareTech», абвінавачваецца ў распаўсюджваньні і атрыманьні прыбытку ад шкоднага коду, вядомага як «Kronos», які выкрадаў онлайнавыя банкаўскія ўліковыя дадзеныя і дадзеныя крэдытных картаў. Меркаваная хакерская дзейнасьць Гатчынса адбывалася ў пэрыяд ад ліпеня 2014 да ліпеня 2015.
Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасьцю Вялікабрытаніі пацьвердзіла агенцтву Reuters затрыманьне Гатчынса. Паводле ведамства, затрыманьне брытанца зьяўляецца справай ЗША.
Масавае заражэньне кампутараў вірусам-вымагальнікам WannaCry адбылося ў траўні. Вірус-вымагальнік «замарозіў» доступ да дадзеных на сотнях тысяч кампутараў у ста пяцідзесяці краінах, уключаючы ЗША, Расею і Кітай.