Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі 2020 году ў хіміі сталі Эманюэль Шарпэнцье з Францыі і Джэніфэр Даўдна з ЗША «за распрацоўку мэтаду рэдагаваньня геному». Пра гэта было абвешчана на цырымоніі ў Стакгольме 7 кастрычніка.
Эманюэль Шарпэнцье і Джэніфэр Даўдна распрацавалі гэтак званы мэтад CRISPR-Cas9, які цяпер шырока выкарыстоўваецца ў якасьці перадавога і высокадакладнага спосабу ўнясеньня зьменаў у ДНК.