Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запавольваюць працу Telegram у дні пратэстаў, — дасьледаваньне


Сьпіс беларускіх тэлеграм-каналаў
Сьпіс беларускіх тэлеграм-каналаў

Дзяржаўны правайдэр-манапаліст «Белтэлекам» з высокай доляй імавернасьці запавольвае перадачу мэдыяфайлаў у мэсэнджары Telegram падчас масавых акцый пратэсту ў Беларусі. Да такой высновы прыйшлі экспэрты тэлеграм-каналу «За Bynet».

1 лістапада з 11:00 да 23:30 абанэнты апэратараў ByFly і праваднога МТС назіралі марудную загрузку мэдыяфайлаў у Telegram. Гэта было відаць пры адключаных VPN і проксі-сэрвісах.

У адной з падсетак Telegram ёсць каля тысячы IP-адрасоў. «За BYnet» прасканаваў іх і выявіў, што ў апэратара ByFly пры запыце да траціны зь іх адбываліся істотныя затрымкі. Пры доступе зь іншых беларускіх правайдэраў па гэтых адрасах затрымка была ў межах нормы. Гэта значыць, што на шляху паміж карыстальнікам ByFly і некаторымі IP-адрасамі Telegram адбывалася затрымка, што ўплывала на хуткасць загрузкі і выгрузкі мэдыяфайлаў.

Спэцыялісты мяркуюць, што затрымка адбывалася ў Беларусі, як мінімум на баку аператара ByFly, і яе мэтай было менавіта запаволеньне працы мэсэнджару, у прыватнасьці перадача фота і відэа.

Аўтары аналізу выказваюць здагадку, што для запавольваньня працы мэсэнджару можа выкарыстоўвацца тэхналёгія DPI (Deep Packet Inspection — «глыбокае» дасьледаваньне інтэрнэт-трафіку).

«Белтэлекам» сьцьвярджае, што збояў у працы 1 лістапада не было.

Праблемы назіраліся і ў панядзелак, акурат падчас «Маршу пэнсіянэраў». Мяркуючы па замерах 2 лістапада, на ByFly зноў назіраліся нетыпова доўгія запыты на IP-адрасы Telegram.

Дасьледчыкі трафіку даюць карыстальнікам ранейшыя парады — карыстацца VPN і проксі для зручнай працы Telegram. Экспэрты таксама заклікаюць карыстацца адмысловымі праграмамі для замераў хуткасьці і якасьці злучэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG