Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры з КНДР атакавалі расейскія абарончыя кампаніі


Паўночнакарэйская хакерская групоўка Kimsuky атакуе прамысловыя аб’екты ў Расеі. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на кампаніі па кібэрбясьпецы.

Увесну хакеры спрабавалі сабраць канфідэнцыйныя дадзеныя ў аэракасьмічных і абарончых прадпрыемствах. Для гэтага яны рассылалі ашуканскія лісты аб каранавірусе і з дадзенымі пра вакансіі — у тым ліку праз сацсеткі.

Паводле дадзеных «Коммерсанта», у красавіку Kimsuky атакавала дзяржаўную карпарацыю «Ростех», але напады былі падрыхтаваныя няякасна і ня несьлі пагрозы. Спэцыялісты адзначаюць, што так хакеры маглі рыхтавацца да больш сурʼёзных нападаў.

Акрамя таго, групоўка атакавала вайсковыя прадпрыемствы ва Ўкраіне, у Славаччыне, Турэччыне і Паўднёвай Карэі.

Сярод самых маштабных нападаў Kimsuky — узлом сеткі паўднёвакарэйскага апэратара 23 ядзерных рэактараў у 2014 годзе, нагадвае «Коммерсант». Тады групоўка скрала канфідэнцыйныя дакумэнты і выкладвала іх у Твітэр. У 2018-2019 гадах хакеры напалі на амэрыканскія інстытуты, якія займаюцца ядзерным раззбраеньнем, і кампаніі, зьвязаныя з крыптавалютамі. Увесну Kimsuky атакавала Gmail-акаўнты супрацоўнікаў Рады бясьпекі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG