Пра гэта напісаў стваральнік Тэлеграму Павел Дураў у сваім канале.
«Сёньня мы дадаём падтрымку камэнтароў на каналах. Такім чынам, як толькі вы абновіце Telegram, вы зможаце пакідаць камэнтары на некаторых каналах, у тым ліку на гэтым. На працягу наступных 10 дзён я буду разьмяшчаць тут матэрыялы, каб паспрабаваць гэтую функцыю. Мне падабаецца ў нашай рэалізацыі камэнтароў тое, што іх нельга адрозьніць ад групавога чату. Фактычна ўсе камэнтары на канале разьмяшчаюцца ў групе, далучанай да гэтага канала. Гэта дае шмат магчымасьцяў як для камэнтароў (напрыклад, дадаваньне галасавых паведамленьняў, налепак, GIF-файлаў і г.д. да камэнтароў), гэтак і для адміністратараў (напрыклад, абмежаваньне галасавых паведамленьняў, налепак, GIF-файлаў і г.д. у камэнтарах)».