ТАА «Тут Бай Мэдыя» было рэзыдэнтам ПВТ з кастрычніка 2019 году. Выключэньне з Парку высокіх тэхналёгій, па ўсім відаць, зьвязана з крымінальнай справай у дачыненьні да супрацоўнікаў кампаніі.
18 студзеня супрацоўнікі МУС Беларусі і Гішпаніі пры падтрымцы паліцыі ЗША затрымалі чальцоў міжнароднай злачыннай арганізацыі, якія займаліся купляй дарагіх рэчаў з дапамогай дадзеных, атрыманых з даркнэту.
Па разьліках NASA, буйны астэроід прайшоў на адлегласьці 1,93 мільёна кілямэтраў ад Зямлі.
Пра плянаваньне запуску другога энэргаблёку заявіў генэральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў.
У Беларусі дзяржаўная кампанія атрымала права аказваць паслугі мабільнага апэратара.
Нацыянальны цэнтар кіраваньня і выпрабаваньняў космасу Ўкріаны пасьпяхова правёў першы сэанс сувязі са спадарожнікам «Січ-2-30», выведзеным на касьмічную арбіту 13 студзеня, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) абвінаваціла кампанію Google у злоўжываньня дамінуючым становішчам на рынку крамаў прыкладаньняў для мабільных тэлефонаў.
Пра праект стварэньня новага міністэрства сказаў Лукашэнка на пасяджэньні Савету міністраў.
Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны лічыць, што Telegram асабліва часта карыстаюцца экстрэмісты і праціўнікі вакцынацыі ад каранавірусу.
Радыё Свабода пачынае публікацыю фрагмэнтаў другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў.
У Менску і шэрагу эўрапейскіх гарадоў 20 студзеня адправяць службы за першадрукара, доктара Францішка Скарыну ў гонар 500-годзьдзя выпуску першай друкаванай кнігі ў ВКЛ.
Google зьвярнуўся ў суд з просьбай праверыць законнасьць дзеяньняў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. Справу зараз разглядаюць у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме, паведамляе «Наша ніва».
Эўракамісія прапанавала лічыць газавую і атамную энэргетыку «зялёнымі» пры пэўных абставінах.
Краіны, якія ваявалі паміж сабой амаль 8 гадоў у 80-я, працягваюць паляпшаць адносіны. Чыгунка мае дапамагчы ў эканамічнай сфэры.
Кітай з нагоды Новага году апублікаваў новыя здымкі Марса. Іх зрабіў зонд «Цяньвэнь-1». Ён працуе на плянэце зь лютага мінулага году разам з марсаходам «Чжужун».
У Беларусі зафіксавалі чатыры выпадкі новага варыянту каранавірусу — «Омікрон».
Карыстальнікі Telegram па ўсім сьвеце паведамляюць аб збоях у працы мэсэнджэра.
Першы энэргаблёк БелАЭС увялі ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня. Ад таго часу яго неаднаразова спынялі з прычыны аварыйных сытуацый.
Тэлескоп James Webb, які амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA адправіла ў космас з палігона Куру ў францускай Гвіяне, стваралі больш за 30 гадоў. Апарат каштаваў 10 мільярдаў даляраў.
Амэрыканскае касмічнае агенцтва NASA адправіла ў космас тэлескоп «Джэймс Уэб». Запуск прайшоў з палігону Куру ў французскай Гвіяне.
Інструкцыі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights First
Стыкеры ня маюць лягатыпу, таму іх можна пампаваць і распаўсюджваць.
Навукоўцы абвясьцілі аб знаходцы выдатна захаванага эмбрыёна дыназаўра, які быў амаль гатовы вылупіцца з свайго яйка.
Калегія Міністэрства надзвычайных сытуацый 21 сьнежня выдала прадпрыемству «Беларуская АЭС» ліцэнзію на фізычны пуск другога энэргаблёку, паведамляе сайт дэпартамэнту ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі МНС (Дзяржатамнагляд).
Агулам за сьнежань сілавікі затрымалі як мінімум 5 прадстаўнікоў ключавых ІТ-кампаній, што працуюць у Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласьці загадаў выпрацаваць рашэньне аб будучыні сельскіх бібліятэк.
Зонд сабраў у атмасфэры Сонца ўзоры часьціц і магнітных палёў.
Злучаныя Штаты правяраюць устойлівасьць спадарожнікаў да пагроз з боку Кітая і Расеі ўсяго празь некалькі тыдняў пасьля таго, як Расея зьбіла свой састарэлы спадарожнік сувязі.
Кампанія заснавальніка Amazon Джэфа Бэзаса Blue Origin адправіла ў субарбітальны палёт ракету New Shepard. Запуск адбыўся з палігона ў Заходнім Тэхасе.
Адмыслоўцы амэрыканскага Інстытуту колеру Pantone (Pantone Color Institute) вызначылі галоўны колер 2022 году. Ім стала адценьне сіняга з дадаткам фіялетава-чырвонага падтону.
Навінкі лічбавых тэхналёгій, якія сталі даступнымі ў Беларусі.
Амэрыканская кампанія Pinterest набыла беларускі стартап Vochi, які распрацаваў мабільную праграму для стварэньня і рэдагаваньня відэазапісаў на аснове машыннага зроку. Яна дазваляе вылучыць патрэбны аб’ект і кропкава накласьці патрэбныя эфэкты. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе пакупніка.
Калі анколяг Надзея Пятроўская прапанавала пагаварыць у рамках сваёй перадачы «Ня толькі пра здароўе з доктаркай Пятроўскай» пра ўжываньне марыхуаны ў лячэбных мэтах у сьвеце, першай рэакцыяй было, ці гэта самая актуальная і важная для беларусаў інфармацыя цяпер.
1 сьнежня РУП «Белмэдпрэпараты» разьмясьціла на сайце дзяржзакупак тэндэр на закупку лябараторных жывёл: 300 трусоў, 240 марскіх сьвінак і 60 катоў.
Кампанія Meta (былы Facebook) апублікавала справаздачу пра пагрозы, якія ліквідуе яе каманда. Сярод краін, адкуль зыходзяць пагрозы — Беларусь.
Кандыдат біялягічных навук, мікрабіёляг, супрацоўніца Манчэстэрскага гарадзкога ўнівэрсытэту Вікторыя Дароніна падсумоўвае, што цяпер вядома і невядома навукоўцам пра новы штам каранавірусу «Омікрон», як хутка можна зрабіць эфэктыўную вакцыну супраць яго.
Амэрыканскія навукоўцы, якія стварылі першых жывых робатаў, кажуць, што гэтыя формы жыцьця, вядомыя як ксэнаботы, цяпер могуць размнажацца такім чынам, які не назіраецца ў расьлін і жывёл.
Паразмаўлялі са стваральнікам трэнэра па настроі Moodmate moodmate.me/ru Яўгенам Клішэвічам пра тое, як дзякуючы сэрвісу палепшыць самаадчуваньне.
У сераду з вайсковага касмадрому ў Каліфорніі (ЗША) стартаваў бесьпілётнік DART — першы ў гісторыі касьмічны «камікадзэ».
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA мае намер запусьціць адмысловы касьмічны апарат, прызначаны для ўдару аб астэроід дзеля зьмены ягонага курсу, у рамках праверкі стратэгіі ў выпадку, калі б яна некалі спатрэбілася.
Стартап, які сёлета восеньню стаў першым у гісторыі Беларусі «аднарогам» (ацэнка бізнэсу ад 1 мільярда даляраў), заняў у гэтым рэйтынгу 421-е месца.
15 акадэмікаў, 26 членаў-карэспандэнтаў і 6 прафэсараў Расейскай акадэміі навук выступілі з адкрытым лістом з нагоды перасьледу Арцёма Баярскага.
Новая таблетка Pfizer ад COVID-19 паказала 89-адсоткавую эфэктыўнасьць падчас клінічных выпрабаваньняў, паведаміла прэс-служба кампаніі.
Пры гэтым таксафоны застануцца, а карыстацца імі можна будзе з дапамогай сэрвіснай карткі і віртуальнай сэрвіснай карткі.
У хуткім часе доступ да ўсіх сацыяльных сетак будзе адноўлены. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўзбэкістану Шэрзод Асадаў
У сацыяльнай сетцы Facebook адключаць функцыю аўтаматычнага распазнаваньня асобаў карыстальнікаў, якія далі згоду на яе выкарыстаньне. Гэтая функцыя працавала з 2010 году, Будуць выдалены шаблёны для ідэнтыфікацыі асобаў больш за 1 мільярду чалавек
Амэрыканская кампанія Yahoo заявіла ў аўторак, што сыходзіць з Кітаю. Прычына такога рашэньня — «ускладненьне дзелавога і праўнага асяродзьдзя», паведамляе AP.
Беларуса затрымалі, бо ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку на запыт ЗША, але неўзабаве адпусьцілі.
Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.
Загрузіць яшчэ