Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Google судзіцца з уладамі Беларусі


Google
Google

Google зьвярнуўся ў суд з просьбай праверыць законнасьць дзеяньняў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. Справу зараз разглядаюць у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме, паведамляе «Наша ніва».

Раней у МАРГ заяўлялі, што Google парушае антыманапольнае рэгуляваньне. Гаворка ішла аб прэінсталяцыі праграмаў на смартфонах Android у Беларусі. Гэтак «Яндекс» паскардзіўся на Google вясной 2019 году.

Сутнасьць прэтэнзій палягае ў тым, што кампанія Google прапаноўвае вытворцам смартфонаў і пляншэтаў пад кіраваньнем OC Android праграму Google Play для стандартнага ўсталяваньня на іх прылады толькі пры выкананьні наступных умоў:

  • абавязковае ўсталяваньне сумесна з крамай мабільных праграм Google Play камплекту аплікацый Google Mobile Services, у тым ліку праграмы «Пошук Google» (Google Search), інтэрнэт-браўзэр Google Chrome, электронная пошта ад Google (Gmail), мапы Google (Google Maps), Youtube;
  • разьмяшчэньне камплекту праграмаў Google Mobile Services на вызначаных кампаніяй Google месцах на экранах смартфонаў і пляншэтаў;
  • наладкі на смартфонах і пляншэтах «Пошуку Google» (Google Search) і «Памочніка Google» (Google Assistant) у якасьці стандартных праграмаў у абмен на ўзнагароду ад кампаніі Google LLC;
  • выкананьне забароны (у тым ліку ў абмен на ўзнагароджаньне ад кампаніі Google) на прэінсталяцыю (або) разьмяшчэньне на пэўных месцах на экране смартфонаў або пляншэтаў аплікацый, распрацаваных іншымі ўдзельнікамі рынку.

Гэта, на думку міністэрства, абмяжоўвае магчымасьці іншых удзельнікаў рынку. У МАРГ лічаць, што такая практыка можа прывесьці да скарачэньня колькасьці распрацоўнікаў мабільных праграмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG