Як паведамляе DW, міністар Нэнсі Фэзэр выступіла за агульнаэўрапейскае рашэньне ў адносінах да гэтага месэнджэра. Яна прыгразіла заблякаваць папулярны Telegram, які, на думку ведамства, асабліва часта выкарыстоўваецца правымі экстрэмістамі і прыхільнікамі тэорый змовы для мабілізацыі сілаў і рэсурсаў.
«Мы прававая дзяржава, але мы ня можам у прынцыпе выключаць такую магчымасьць. Адключэньне мела б вельмі сур’ёзныя наступствы і, зразумела, будзе крайняй мерай. Да гэтага павінны быць вычарпаныя ўсе іншыя опцыі», — сказала Нэнсі Фэзэр ў інтэрвію штотыднёвіку Die Zeit, апублікаваным у сераду, 12 студзеня.
Агенцтва dpa адзначае, што ўладам, калі б яны канчаткова вырашылі заблякаваць мэсэнджэр, давялося б пайсьці на радыкальнай меры — пераканаць Apple і Google выключыць Telegram з крамаў прыладаў. Але і ў гэтым выпадку тыя, хто ўжо ўсталяваў Telegram, змогуць карыстацца ім і надалей. Да таго ж Telegram можна загрузіць наўпрост з афіцыйнага сайту мэсэнджэра.
Як адзначае dpa, урад Нямеччыны тэарэтычна можа зьвярнуцца і да блякаваньня сетак, што зьяўляецца параўнальна эфэктыўнай мерай, але тады ён абярэ шлях, якім ідуць аўтарытарныя дзяржавы.