На борце, акрамя чацьвярых турыстаў у складзе экіпажа, былі ганаровыя госьці. Адна з іх — дачка амэрыканскага астранаўта Алана Шэпарда. Ён стаў першым чалавекам, які зьдзейсьніў субарбітальны палёт. Лауры Шэпард 74 гады. Калі яе бацька ўпершыню адправіўся ў космас, яна была школьніцай.
Увесь субарбітальны палёт заняў каля дзесяці хвілін. Карабель дасягнуў максымальнай вышыні — амаль 105 кілямэтраў. Гэта крыху больш за міжнародна прызнаную мяжу космасу. Пасажыры некалькі хвілін правялі ў бязважкасьці.
У кастрычніку некалькі былых і цяперашніх супрацоўнікаў Blue Origin зьвярнуліся са скаргай у Фэдэральнае авіяцыйнае ўпраўленьне ЗША. Аўтары дакумэнта адзначалі, што кіраўніцтва кампаніі ставіць хуткасьць зборкі ракет вышэй за іх характарыстыкі, што можа ўплываць на бясьпеку палётаў. У сьнежні авіяцыйнае кіраваньне ЗША заявіла, што не выявіла праблем з бясьпекай палётаў у кампаніі Бэзаса.