Зонд Parker Solar Probe некалькі разоў уваходзіў у карону сонца і выходзіў зь яе. У NASA адзначылі, што адбыўся «гіганцкі скачок у сонечнай навуцы».
«Дакрананьне да самога рэчыва, зь якога зроблена Сонца, дапаможа навукоўцам атрымаць важную інфармацыю пра нашу найбліжэйшую зорку і яе ўплыў на Сонечную сыстэму».
У 2019 годзе Parker Solar Probe выявіў, што магнітныя зігзагападобныя структуры ў сонечным ветры, якія называюцца «ўключальнікамі», знаходзяцца ў вялікай колькасьці побач з Сонцам. Але як і дзе яны ўтвараюцца, засталося загадкай. З тых часоў удвая скараціўшы адлегласьць да Сонца, Parker Solar Probe прайшоў дастаткова блізка, каб вызначыць адно месца, дзе яны бяруць пачатак: паверхню Сонца.
«Мы чакалі, што рана ці позна сутыкнемся з сонечнай каронай хаця б на кароткі час», — сказаў прафэсар Мічыганскага ўнівэрсытэту Джастын Каспэр.
Цяпер NASA абяцае праводзіць яшчэ большыя аблёты, каб працягваць зьбіраць дадзеныя аб зьявах, якія немагчыма вывучыць здалёк.