«Украінская праўда» цытуе словы Зяленскага падчас размовы з журналістамі ў эфіры тэлемаратону 16 лістапада: «Мы лічым, што на сёньня сэнсу наступленьня ў беларусаў на тэрыторыю нашай дзяржавы няма. І жаданьня ў іх грамадзтва там няма, а ў нашага – тым больш».
Прэзыдэнт Украіны таксама зазначыў, што «гэта частка нашай працы – не адкрываць шмат франтоў».
Акрамя таго, Зяленскі пацьвердзіў, што цяпер (пасьля расейскіх ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі) кантактаў паміж Украінай і ўладамі Беларусі няма.