20 з 30 краін NATO ў значнай ступені вычарпалі свае ваенныя рэсурсы для пастаўкі зброі Ўкраіне — пераважна гэта невялікія краіны. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне The New York Times са спасылкай на прадстаўніка альянсу.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) прыйшла зь ператрусам у храм Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў Івана-Франкоўску. Пра гэта паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўленьня СБУ.
Рамонтныя работы ў энэргетычнай сыстэме знаходзяцца на завяршальнай стадыі.
Прэм’ер-міністры Ўкраіны, Польшчы і Літвы абмеркавалі актуальныя пытаньні і падпісалі супольную заяву, у якой падкрэсьлілі намер паглыбіць ваеннае і палітычнае супрацоўніцтва.
Расея, імаверна, здымае ядзерныя боегалоўкі са старэючых ядзерных крылатых ракет і абстрэльвае Ўкраіну снарадамі без баявой часткі, гаворыцца ў паведамленьні міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ад 26 лістапада.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны абвяргае інфармацыю аб плянах Расеі атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі ў канцы лістапада, якія апошнія дні пашыраюцца ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы.
Прэзыдэнт Польшчы паведаміў, што ў польскім Пшэводаве не знайшлі рэшткі другой ракеты, пра якую паведамлялі раней. Што да абломкаў першай — ён паўтарыў, што гэта была ракета ўкраінскай СПА.
Паводле кіраўніка гарадзкой вайсковай адміністрацыі Галіны Лугавой, параненыя 20 чалавек, у тым ліку адно дзіця. У чацьвер з прычыны абстрэлаў у Херсоне загінулі 10 чалавек, яшчэ 54 — пацярпелі.
За год да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі перастановак у сілавых ведамствах. Ключавыя пасады там атрымалі ўраджэнцы Расеі або людзі, моцна зьвязаныя з гэтай краінай.
Гарадзкая рада Ляйпцыгу прагаласавала за перайменаваньне вуліцы, на якой месьціцца расейскае консульства. Ёй далі імя 96-гадовага Барыса Раманчанкі, жыхара Харкава, які загінуў пасьля абстрэлу гораду расейскімі вайскоўцамі.
У Кіеве сьцьвярджаюць, што на тэрыторыі Беларусі Расея разьмясьціла ўжо 12 тысяч змабілізаваных вайскоўцаў.
Ва Ўкраіну пасьля аварыйнага адключэньня ўсіх атамных электрастанцый у выніку расейскага абстрэлу 23 лістапада прыбылі экспэрты Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргетыкі (МАГАТЭ).
Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны паведаміла, што ў адсутнасьць цэнтралізаванага энэргазабесьпячэньня ўкраінскія лекары правялі 11 апэрацый у трансплянтацыі. Апэрацыйныя працавалі на генэратарах.
«Свабоднае і моцнае грамадзтва Беларусі ў пэўны дзень зможа супрацьстаяць ціску расейскага суседа», — сказаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу ў Коўне на канфэрэнцыі «Ідэя Эўропы».
Па стане на 25 лістапада вядома пра 16 палеглых ва Ўкраіне беларускіх байцоў-добраахвотнікаў.
Новыя спэцпадразьдзяленьні МУС будуць мець бранятэхніку, кіналягічную службу. Некаторыя падрабязнасьці іх стварэньня ў эфіры АНТ расказаў міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.
Гэта стварыла новыя выклікі для ўлады Расеі ў яе вайне супраць Украіны.
Амаль двое сутак кіеўскія энэргетыкі і супрацоўнікі «Кіеўводаканалу» працавалі бесьперапынна, каб аднавіць хаця б часткова забесьпячэньне жыхароў сталіцы вадой і сьвятлом.
Такія зьвесткі дае Міжнародная камісіі ў пытаньнях зьніклых бязь вестак. Гэтыя лічбы не канчатковыя, толькі ў зруйнаваным Расеяй Марыюпалі маглі зьнікнуць да 25 тысяч чалавек.
Пазаштатны дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч лічыць, што сёньня Лукашэнка «робіць усё, каб ня даць уцягнуць Беларусь у вайну», а афіцыйная сустрэча ўкраінскіх уладаў зь Ціханоўскай можа падштурхнуць яго да «прыняцьця эмацыйнага рашэньня» аб уступленьні ў баявыя дзеяньні.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў пацьвердзіў, што ў Крыме былі забітыя іранскія інструктары, якія дапамагалі расейскім вайскоўцам кіраваць дронамі-камікадзэ Shahed-136.
ФСБ абвясьціла, што забіла ў Варонежы трох украінскіх дывэрсантаў Як высьветліла The Moscow Times, двое зь іх аказаліся гульцамі ў страйкбол і «S.T.A.L.K.E.R.».
Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што жыхарам сталіцы Ўкраіны трэба разгледзець варыянт часовага выезду з гораду пры перабоях з электрычнасьцю, падачай вады і цяпла праз расейскія ракетныя удары.
24 лістапада прэсавы прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі Ігар Канашэнкаў заявіў, што расейскі канцэнтраваны ракетны ўдар 23 лістапада быў нанесены «па сыстэме вайсковага кіраваньня Ўкраіны і зьвязаных зь ёю энэргетычных аб’ектах».
Карына Пацёмкіна ў сацыяльных сетках апублікавала фатаздымак дакумэнтаў, якія ёй выдалі ў міграцыйнай службе Ўкраіны.
«Украіна ня лічыць вашу краіну, тым больш ваш народ, ворагам. Мы не адказалі ні на адно агрэсіўнае дзеяньне з вашай тэрыторыі».
Большасьць краін Эўразьвязу падтрымліваюць увядзеньне верхняй мяжы цаны на расейскую нафту, аднак пакуль ня могуць дамовіцца пра яе памер.
Украінская выведка пакуль не фіксуе, каб на тэрыторыі Беларусі сфармавалі ўдарна-наступальную групоўку.
24 лістапада большая частка Ўкраіны застаецца без электрычнасьці і, як наступства, бяз сувязі, цяпла і часткова — вады. Рэпартаж Свабоды з Кіева пра тое, як людзі выжываюць падчас блэк-аўту і расейскіх ракетных асбтрэлаў.
Шоў Салаўёва і Скабеевай у Расеі імкліва губляюць папулярнасьць, але беларускія прапагандысты Гігін, Дзермант і Шпакоўскі пастаянна зьяўляюцца ў эфірах, дзе называюць расейскую армію «нашай», а таксама гавораць, што Польшча рыхтуе вайну ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што абставіны прымусяць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага сесьці за стол перамоваў з Масквой «праз год-два» пасьля пачатку ўзброенай агрэсіі РФ. Пра гэта ён сказаў у эфіры расейскага тэлеканала «Звезда».
Беларус Валер Камагораў з 2015 году жыве ў Херсоне. Калі пачалася расейская акупацыя, ён са сваёй дзяўчынай засталіся ў горадзе. «Спачатку каардынавалі разам зь іншымі мітынгі. Потым займаліся партызаншчынай, здымалі патрыятычны TikTok. Нас здалі і мы трапілі «„на падвал“».
23 лістапада ва Ўкраіне ў выніку масіраванага расейскага ўдару былі масавыя перабоі з электразабесьпячэньнем, безь сьвятла і цяпла засталася большасьць украінцаў.
Рабочая група па савецкіх помніках пры дзяржаўнай канцылярыі Эстоніі рэкамэндавала зьнесьці або замяніць 244 з 322 савецкіх помнікаў на тэрыторыі краіны. 56 манумэнтаў з рэкамэндаваных пад знос ужо дэмантавалі. Пра гэта паведамляе эстонская тэлерадыёвяшчальная кампанія ERR.
23 лістапада Расея нанесла чарговы масавы ракетны ўдар па Кіеве і іншым населеным пунктам Украіны. Усяго ва Ўкраіне загінулі шэсьць чалавек, яшчэ 36 атрымалі раненьні. Выбухі выклікалі экстранае адключэньне сьвятла, вады і ацяпленьня.
Прэзыдэнт Малдовы Мая Санду раскрытыкавала расейскія ўлады пасьля таго, як расейскі ракетны ўдар па Ўкраіне прывёў да адключэньня сьвятла амаль ва ўсёй Малдове.
Украіна зьвяртаецца ў ААН з просьбай правесьці тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі пасьля сёньняшняга масаванага расейскага абстрэлу, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Як расейская грамадзкая думка рэагуе на апошнія ваенныя няўдачы Расеі ва Ўкраіне? Якім чынам мабілізацыя паўплывала на настроі расейцаў? Які сацыялягічны партрэт расейца, які ўхіляецца ад мабілізацыі? Чым падобныя і чым адрозьніваюцца рэакцыі грамадзкай думкі на вайну ў Беларусі і ў Расеі?
Міністарка ў справах вэтэранаў Украіны Юлія Лапуціна заявіла, што расейскія вайскоўцы ўчынілі «дзясяткі тысяч сэксуальных злачынстваў супраць украінцаў — мужчын і жанчын».
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
У Кіеве пацярпеў адзін з аб'ектаў інфраструктуры сталіцы, паведаміў мэр гораду Віталь Клічко.
Галасаваньне за рэзалюцыю адбылося на сэсіі ў Страсбуры. Гэта адказ ЭЗ на шырокамаштабныя напады расейскіх войскаў на аб’екты крытычнай інфраструктуры Ўкраіны.
Усяго ва Ўкраіну адправяць тры вайсковыя гелікоптэры.
Былы прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан распавёў у інтэрвію CNN Portugal, як заходнія краіны ставіліся да магчымага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну да 24 лютага і як мяняўся іх настрой.
Падчас візыту дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай ў Канаду сваю падтрымку ёй і усёй беларускай апазыцыі выказалі прэм’ер-міністар краіны Джастын Трудо і міністарка замежных справаў Мэляні Жалі.
У вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі не выключаюць, што Расея будзе выкарыстоўваць дроны «Шагед» супраць ня толькі энэргетычных аб’ектаў, але і мэдычных установаў.
Рэжым абмежаваньня цэнаў на расейскую нафту павінен уступіць у сілу 5 сьнежня.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Загрузіць яшчэ