Брытанскі прэм’ер-міністар Рышы Сунак заклікаў ігнараваць любыя заклікі Масквы да перамоваў, пакуль яна не пакіне акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы кіраўнікоў Абʼяднаных экспэдыцыйных сіл у Латвіі, паведамляе Sky News.
Дзяўчына нібыта зрабіла на гарадзкой інсталяцыі, прысьвечанай Марыюпалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».
Візыт Пуціна ў Беларусь 19 сьнежня — першы для яго за тры з паловай гады.
Беларусь для Расеі зьяўляецца саюзьнікам і партнэрам нумар адзін, заявіў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў сёньня ў Менску.
Войскі Ўкраіны вядуць актыўную падрыхтоўку на выпадак новай атакі расейцаў зь беларускай тэрыторыі. Украінская служба Радыё Свабода ацаніла, ці варта чакаць новага наступу зь Беларусі і чым ён можа пагражаць пазыцыям украінскіх вайскоўцаў.
Раніцай 19 сьнежня, калі ва Ўкраіне адзначаюць Дзень сьвятога Мікалая, Расея а 5-й раніцы пачала атакаваць дронамі Кіеў і Кіеўскую вобласьць.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 19 сьнежня зьяўляецца часткай намаганьняў, накіраваных на дэманстрацыю актыўнасьці і стварэньне інфармацыйных умоў для новага этапу вайны.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што расейскія вайскоўцы ў Беларусі вядуць «курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі».
Прэзыдэнт Украіны заявіў, што ўкраінскія войскі працягваюць стрымліваць наступ расейцаў пад Бахмутам і папрасіў у замежных партнэраў сучасных сыстэм СПА.
У нядзелю, 18 сьнежня, кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі правёў чарговае пасяджэньне Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, на якім асаблівая ўвага была нададзена сытуацыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта ў Тэлеграме.
На думку камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, падчас візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск 19 сьнежня і яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам будзе абмяркоўвацца «шырэйшае» прыцягненьне беларускай арміі да вайны супраць Украіны, «у тым ліку і на сушы».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі плянаваў зьвярнуцца да сьвету перад фіналам футбольнага чэмпіянату, але Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) заблякавала дэманстрацыю звароту, заявілі 18 сьнежня прадстаўнікі ўрадавай партыі Ўкраіны «Слуга народу».
Аднак фармат магчымых перамоваў краін Эўропы з Расеяй пакуль няясны.
Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.
У гэты момант у галоўным упраўленьні разьведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны ня бачаць прыкмет фармаваньня ўдарных груп для новага наступу расейскай арміі. Але гэта ня значыць, што такой пагрозы няма, заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.
ЗША ня бачаць сур’ёзнага стаўленьня Расеі да перамоваў з Украінай. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу PBS заявіў кіраўнік ЦРУ Уільям Бэрнс.
Студыя тэлеканалу TV3, з памяшканняў якой трансьляваўся тэлеканал TV Rain або «Дождь», разарве дамову арэнды з «Дождём», пацьвердзіў парталу delfi.lv прадстаўнік TV3 Карліс Пазьнякоў.
Ва Ўкраіне па стане на раніцу 17 сьнежня ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі, паводле афіцыйнай інфармацыі ювэнальных пракурораў, загінулі 450 дзяцей, сама меней 863 параненыя.
Камісія па надзвычайных сытуацыях ураду Малдовы на час надзвычайнага становішча прыпыніла дзеяньне ліцэнзій шасьці тэлеканалаў за некарэктнае асьвятленьне падзей на Ўкраіне.
Кангрэс ЗША абавязаў амэрыканскую адміністрацыю зьбіраць сьведчаньні злачынстваў супраць чалавечнасьці і ваенных злачынстваў, учыненых расейскім войскам на тэрыторыі Ўкраіны.
Расейскія суды пачалі выносіць прысуды паводле новых артыкулах аб дэзэртырстве і самавольным пакіданьні часткі падчас мабілізацыі і баявых дзеяньняў, паведамляе «Настоящее время».
У Валынскай вобласьці адбыліся супольныя польска-ўкраінскія вучэньні, на якіх ратавальнікі дзьвюх краін адпрацоўвалі дзеяньні на выпадак масавай канцэнтрацыі людзей каля ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.
Расея рыхтуецца да паўторнага маштабнага наступу на Ўкраіну, і адбыцца ён можа неўзабаве пасьля Новага году. Заявы пра гэта зрабілі адразу два ўкраінскія міністры — абароны Аляксей Рэзьнікаў і замежных справаў Дзьмітро Кулеба, а таксама галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй Валеры Залужны.
Як доўга ў Расеі будзе захоўвацца імпэрская сьвядомасьць? Ці магчымая ў гэтай краіне дэмакратыя? І што павінна здарыцца, каб Расея прызнала Беларусь і беларусаў асобнай краінай і асобным народам? Пра гэта і пра іншае разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Расея выпусьціла па Ўкраіне 76 ракет з акваторыяў Чорнага і Касьпійскага мораў. Украінцы зьбілі 60 зь іх. Харкаўскую вобласьць расейцы атакавалі з ракетных комплексаў С-300, іх удалося зьбіць меней.
Юры Белавусаў застанецца пад вартай да 10 лютага.
У рэзалюцыі асуджаецца распальваньне Расеяй нянавісьці да Ўкраіны і ўкраінцаў, а таксама «пашырэньне дэзынфармацыі, якая апраўдвае агрэсію Расеі супраць Украіны, у тым ліку праз сыстэму адукацыі».
Сойм Літвы прыняў закон, які забараняе беларусам і расейцам, што жывуць у краіне, купляць зброю і валодаць ёю. За прагаласавалі 106 дэпутатаў, дзесяць устрымаліся, піша Delfi.
16 сьнежня ў 8:10 паводле кіеўскага часу па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны абвясьцілі паветраную трывогу. Паводле ўладаў, Расея атакавала 11 з 27 рэгіёнаў Украіны. Ёсьць ахвяры.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны чакае, што расейскія войскі зноў паспрабуюць атакаваць Кіеў.
ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага бізнэсмэна Ўладзіміра Патаніна, віцэ-прэмʼера ўраду Расеі Андрэя Белавусава і шэрагу губэрнатараў.
Расейскія кампаніі, якія займаюцца наймам пэрсаналу, масава набіраюць работнікаў для капаньня акопаў і будаўніцтва іншых вайсковых умацаваньняў на тэрыторыі анэксаваных вобласьцяў Украіны, а таксама на тэрыторыі Белгарадзкай вобласьці РФ.
Расейскі вытворца бесьпілётнікаў «Орлан-10» купляе заходнія кампанэнты ў абыход санкцыяў праз кампаніі-пасярэдніцы ў ЗША, Кітаі і Расеі.
ЗША могуць перадаць Украіне электроннае абсталяваньне, якое ператварае некіравальныя авіяцыйныя боепрыпасы ў «разумныя» бомбы, здольныя з высокай ступеньню дакладнасьці паражаць пазыцыі праціўніка.
Вайскоўцы 38-й Берасьцейскай асобнай брыгады вяртаюцца на месца сталай дысьлякацыі.
24 лістапада ў Берасьцейскім абласным судзе вынесьлі прысуд у справе за «агентурную дзейнасьць» у Беларусі на карысьць Украіны, паведамляе «Вясна».
Прыватны аграхолдынг «Авангард» паведаміў аб зьнішчэньні найбольшай у Эўропе птушкафабрыкі «Чарнабаеўская», якая месьцілася ў Херсонскай вобласьці.
Польшча і краіны Балтыі выступілі супраць магчымага паслабленьня антырасейскіх санкцыяў у новым пакеце. Беларусь у дзявятым пакеце санкцыяў Эўразьвязу ня згадваецца.
Расея цалкам захапіла Марыюпаль Данецкай вобласьці сёлета ў траўні пасьля жорсткіх абстрэлаў і дамоўленасьці аб выхадзе ўкраінскіх абаронцаў гораду з апошніх абарончых пазыцыяў на прамысловай пляцоўцы заводу «Азоўсталь».
Намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны Аляксей Громаў заявіў, што Расея з сярэдзіны кастрычніка нарошчвае сваю вайсковую прысутнасьць у Беларусі.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс ацэньвае новага міністра замежных справаў Беларусі, аналізуе глыбіню залежнасьці Лукашэнкі ад Крамля і тлумачыць, як Захад можа абараніць беларускую незалежнасьць.
Сьпікер Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксандар Штупун заявіў, што Расея спрабуе падключыць захопленую ў пачатку свайго ўварваньня Запароскую атамную электрастанцыю ў сваю энэргетычную сыстэму.
Амэрыканскія заканадаўцы – сябры Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША ўнесьлі ў Кангрэс рэзалюцыю з заклікам да адміністрацыі Джо Байдэна ініцыяваць працэс выключэньня Расеі з Рады Бясьпекі ААН.
Дзяржаўная Дума Расеі прыняла ў першым чытаньні законапраект, які здымае крымінальную адказнасьць за злачынствы, учыненыя на акупаваных тэрыторыях Украіны ў тым выпадку, калі яны былі зьдзейсьнены дзеля «абароны інтарэсаў Расеі».
Выведка Вялікай Брытаніі мяркуе, цяпер беларускія і расейскія войскі ня здольны правесьці новы штурм на поўначы Ўкраіны.
Расейскую агрэсію асудзілі ў Варшаве і прынялі рэзалюцыю. Такім чынам Польшча працягнула падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid перанёс выпрабаваньне працы нацыянальнай энэргасыстэмы ў ізаляваным ад Беларусі і Расеі рэжыме на вясну наступнага году.
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», за апошнія некалькі дзён у Беларусь з РФ прыбылі яшчэ два эшалёны з тэхнікай УС РФ.
Эўрапарлямент ухваліў выдзяленьне Ўкраіне льготнага крэдыту ў памеры 18 млрд эўра, паведаміла 14 сьнежня прэс-служба ўстановы.
Урад Канады ўхваліў рашэньне аб перадачы Ўкраіне на аднаўленьне пашкоджанай абстрэламі энэргетычнай інфраструктуры 115 мільёнаў даляраў, атрыманых ад павелічэньня мытных збораў пасьля скасаваньня рэжыму найбольшага спрыяньня ў гандлі (MFN).
Загрузіць яшчэ