Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад санкцыі ЗША трапілі расейскія віцэ-прэм’ер, губэрнатары і буйны бізнэсовец


Уладзімір Патанін
Уладзімір Патанін

ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага бізнэсмэна Ўладзіміра Патаніна, віцэ-прэмʼера ўраду Расеі Андрэя Белавусава і шэрагу губэрнатараў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце амэрыканскага Міністэрства фінансаў.

Акрамя таго, санкцыі ўведзены супраць актываў Патаніна — холдынгу «Интеррос», Росбанка і яхты. Абмежаваньні таксама закранулі жонку Патаніна, яго сына Івана і дачку Анастасію.

«Интерросу» належыць 36,14% акцый алюмініевай кампаніі «Норникель», якую ўзначальвае Патанін, і 35% Тинькофф Банка. Аднак супраць «Норникеля» і банка санкцыі ня ўводзіліся.

У чэрвені санкцыі супраць Патаніна ўвяла Вялікая Брытанія з фармулёўкай, што бізнэсмэн працягвае назапашваць маёмасьць, падтрымліваючы рэжым прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, набываючы Росбанк і долі ў Тинькофф Банку пасьля нападу Расеі на Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG