Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія кампаніі масава набіраюць работнікаў для капаньня акопаў


Акоп у Луганскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
Акоп у Луганскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

Расейскія кампаніі, якія займаюцца наймам пэрсаналу, масава набіраюць работнікаў для капаньня акопаў і будаўніцтва іншых вайсковых умацаваньняў на тэрыторыі анэксаваных вобласьцяў Украіны, а таксама на тэрыторыі Белгарадзкай вобласьці РФ.

Дзясяткі падобных абвестак зьявіліся на сайце сэрвісу пошуку пэрсаналу HeadHunter, сайце «Авито» і ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Прапануецца праца вахтавым мэтадам з заробкам ад 89 да 258 тысяч расейскіх рублёў у месяц ($1400–$4000). Акрамя таго, патэнцыйным працаўнікам абяцаюць бясплатныя жытло, харчаваньне і транспарт.

Як адзначае тэлеграм-канал «Можем объяснить», у большасьці абвестак замоўцам выступае кампанія «СтройКом». Як вынікае з інфармацыі на сайце кампаніі, яна наймала пэрсанал для будаўніцтва Крымскага мосту, аэрапорту ў Сочы, футбольнага стадыёну ў Ніжнім Ноўгарадзе і хмарачосу «Лахта-центр» у Санкт-Пецярбургу.

Пры гэтым журналісты знайшлі ў інтэрнэце шмат нэгатыўных водгукаў аб супрацы з кампаніяй «СтройКом». У прыватнасці, працаўнікі скардзяцца на дрэнныя бытавыя ўмовы і затрымкі, а часам і нявыплаты, абяцанай зарплаты.

  • Увосень, пасьля пасьпяховага ўкраінскага контранаступу, стала вядома, што расейскія войскі пачалі капаць акопы ў паўночнай частцы анэксаванага Крыму на мяжы з Херсонскай вобласьцю. Акрамя таго, заснавальнік расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын анансаваў будаўніцтва шматкілямэтровай абарончай лініі ў анэксаванай Луганскай вобласьці. Пазьней пра будаўніцтва такіх лініяў заявілі губэрнатары Белгарадзкай і Курскай вобласьцяў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG