Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова спыніла вяшчаньне расейскіх і прарасейскіх каналаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камісія па надзвычайных сытуацыях ураду Малдовы на час надзвычайнага становішча прыпыніла дзеяньне ліцэнзій шасьці тэлеканалаў за некарэктнае асьвятленьне падзей на Ўкраіне.

Адпаведная пастанова апублікаваная на сайце ўрада 16 сьнежня.
«Праз адсутнасьць дакладнай інфармацыі ў адлюстраваньні падзей у краіне, а таксама вайны ва Ўкраіне на час рэжыму надзвычайнага становішча прыпыняецца дзеяньне ліцэнзіі на вяшчаньне наступных аўдыёвізуальных сродкаў масавай інфармацыі:

«Першы ў Малдове», RTR Moldova, Accent TV, «НТВ-Малдова», «ТБ-6», Orhei TV.

У пастанове гаворыцца, што гэта зроблена «ў мэтах абароны нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і прадухіленьня рызыкі дэзінфармацыі праз распаўсюд ілжывай інфармацыі або спробы маніпуляваньня грамадзкай думкай» у Малдове.

Згодна з пастановай, дзяржпрадпрыемства «Радыёкамунікацыі» і іншыя апэратары тэлекамунікацыйных паслуг спыняюць трансьляцыю гэтых каналаў.

У канцы лютага ў Малдове ўвялі надзвычайнае становішча ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. На гэты пэрыяд таксама ўводзіліся абмежаваньні адносна тэлеперадач з Расеі. Акрамя таго, быў заблякаваны навінавы сайт «Sputnik Малдова» і некалькі іншых рэсурсаў. Генпракуратура краіны заявіла аб пачатку расьсьледаваньня ў дачыненьні да шэрагу асобаў па падазрэньні ў некарэктным асьвятленьні падзей ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG