Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва забараніла беларусам і расейцам, якія жывуць у краіне, валодаць зброяй


Вільня
Вільня

Сойм Літвы прыняў закон, які забараняе беларусам і расейцам, што жывуць у краіне, купляць зброю і валодаць ёю. За прагаласавалі 106 дэпутатаў, дзесяць устрымаліся, піша Delfi.

Закон набудзе моц 1 студзеня 2023 году. З гэтага моманту беларусы і расейцы ня змогуць купляць і захоўваць зброю, зброевыя прылады, боепрыпасы, у тым ліку прызначаныя для паляваньня, спорту, самаабароны, прафэсійнай дзейнасьці, калекцыянаваньня, навучаньня і навуковых дасьледаваньняў.

«Грамадзяне варожых замежных дзяржаў, якія тут пражываюць, могуць узяць зброю для абароны інтарэсаў сваёй краіны паходжаньня з прычыны ідэалягічных меркаваньняў», — сказаў старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Лаўрынас Кашчунас. Паводле яго, гэтая мера накіравана на максымальнае павышэньне бясьпекі Літвы.

У тлумачальнай запісцы гаворыцца, што дазвол на захоўваньне або нашэньне зброі маюць 294 грамадзяніны Расеі і 46 грамадзян Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG