Расейскія памежнікі спрабавалі дамовіцца з эстонскімі, каб тыя зьнялі плякат, але ім адмовілі.
У 2022 годзе расейскага пасла 9 траўня аблілі чырвонай фарбай на знак пратэсту супраць вайны ва Ўкраіне.
Пры ўтрыманьні ўкраінскіх дзяцей у беларускіх лягерах таксама былі выпадкі, калі іхнае знаходжаньне працягвалі не па мэдычных паказаньнях, а бацькам не паведамлялі аб месцазнаходжаньні іхных дзяцей.
Кіеў і Захад абвінавачваюць Маскву ў выкарыстаньні іранскіх дронаў-камікадзэ Shahed для ўдараў па цывільных аб’ектах.
Яўгеній Прыгожын вінаваціць у зрывах паставак Міністэрства абароны Расеі.
Фотажурналіст Яўген Малалетка і журналіст Associated Press, фатограф, відэаграф Мсьціслаў Чарноў атрымалі Пулітцэраўскую прэмію 2023 году ў намінацыі «За служэньне грамадзтву».
Пра пацярпелых у абстрэле ўкраінскія ўлады не паведамляюць.
Польскія вайскоўцы перадалі Ўкраіне дзесяць зьнішчальнікаў МіГ-29, паведаміў на брыфінгу ў панядзелак міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Улады Менску адмянілі шэсьце «Несьмяротны полк», якое плянавалі правесьці прарасейскія актывісты ў Беларусі. Пра гэта, як піша reform. by, расказаў старшыня аргкамітэту прапагандысцкай акцыі Валерый Драко.
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што на мінулым тыдні былі параненыя ваяры батальёнаў «Волат» і «Літвін», але іх жыцьцю нічога не пагражае
У выніку ракетнага ўдару па Адэшчыне загінуў адзін чалавек, зьнішчаны склад Чырвонага Крыжа з гуманітарнай дапамогай.
Расея атакавала Кіеў дронамі-камікадзэ «Шагед» у ноч на 8 траўня. Узброеныя сілы Ўкраіны адзначылі, што зьбілі ўсе дроны.
Расея можа плянаваць на 9 траўня правакацыі супраць Беларусі, заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у эфіры нацыянальнага тэлемаратону.
Сталі вядомыя новыя адрасы зьняволеных.
Паводле дадзеных брытанскай выведкі, Расея сутыкаецца з «самым вялікім недахопам працоўнай сілы за апошнія 25 гадоў» з-за пандэміі каранавірусу і вайны супраць Украіны.
Увечары 6 траўня Міністэрства замежных спраў Расеі выступіла з заявай, у якой назвала «тэрактам» выбух аўтамабіля, у якім знаходзіўся расейскі пісьменьнік, прапагандыст і ваяўнік Захар Прылепін.
33 грамадзяніна Расеі былі затрыманыя ў Беларусі ў канцы ліпеня 2020 году, іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы беспарадкаў. Тады Прылепін, які сам ваяваў у Данбасе, напісаў, што двое з затрыманых былі ў яго асабістай ахове.
У апублікаваных украінскімі вайскоўцамі здымках з дрона відаць, як на шматпавярховыя будынкі ў Бахмуце падаюць баепрыпасы, якія выпраменьваюць яркае белае сьвятло.
Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак 6 траўня паведаміў, што з расейскага палону Ўкраіне ўдалося вярнуць 45 вайскоўцаў нацыянальнай гвардыі, у тым ліку 3 жанчын, якія абаранялі Марыюпаль.
Украінскім вайскоўцам удалося зьбіць расейскую гіпэргукавую ракету Х-47 «Кінжал», распавёў камандуючы Паветранымі сіламі Ўзброеных Сіл генэрал-лейтэнант Мікалай Аляшчук.
Эўрапейская Рада сёньня ўхваліла выдзяленьне 1 мільярда эўра на вайсковую дапамогу Ўкраіне. Гэта сума будзе выкарыстаная для закупкі артылерыйскіх снарадаў.
Акупацыйныя ўлады Запароскай вобласьці заявілі пра «эвакуацыю» жыхароў 18 населеных пунктаў, разьмешчаных каля лініі фронту.
Апошні раз да сёлетняга 3 траўня Крэмль быў атакаваны у 1942 годзе нацысцкімі войскамі.
Аб «прыёме ў Беларусі дзяцей з Данбасу» паведаміў старшыня праўладнай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.
Палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў лічыць, што Лукашэнка цяпер цалкам залежыць ад Крамля, тлумачыць, чаму любой краіне цяжка праводзіць дакладную палітыку ў дачыненьні да Беларусі, і заяўляе, што «для Расеі Ўкраіна — толькі мішэнь».
Заснавальнік і спонсар прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын запісаў відэа на фоне дзясяткаў трупаў байцоў ПВК, абвінаваціўшы ў іх гібелі міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу расейскіх Узброеных сіл Валерыя Герасімава.
Бэльгія накіруе Ўкраіне дапамогу ў памеры 200 мільёнаў эўра, атрыманых з даходаў ад замарожаных расейскіх актываў, заявіў прэм’ер-міністар Бэльгіі Аляксандэр дэ Кроа на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з кіраўніком ураду Нідэрляндаў Маркам Рутэ і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Гаазе.
Ратавальнікі патушылі пажар у Саломенскім раёне, паведаміў гарадзкі галава Кіева Віталь Клічко.
Губэрнатар Санкт-Пецярбургу Аляксандар Бяглоў правёў нараду з кіраўнікамі раёнаў гораду і ваенкаматаў, на якой паставіў задачу заклікаць на службу ў арміі па кантракце для наступнай адпраўкі ва Ўкраіну ў паўтара раза больш грамадзян, чым былі прызваныя ў рамках так званай частковай мабілізацыі.
Перамовы аб магчымай перадачы Ўкраіне зьнішчальнікаў F-16 прасоўваюцца, заявіў прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ ў чацьвер падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў Гаагу.
Паводле амбасадара Майкла Карпэнтэра, накіраваньне ўкраінскіх дзяцей у дзіцячыя лягеры на акупаваных тэрыторыях, а таксама на тэрыторыі Расеі і Беларусі — гэта адзін з спосабаў, якім расейскія ўлады забіраюць дзяцей зь сем’яў.
Якія шанцы на стварэньне паўнамоцнага прадстаўніцтва расейскай апазыцыі на Захадзе? Ці ўдалося дамовіцца пра гэта на нядаўняй бэрлінскай сустрэчы расейскіх апазыцыянэраў? Якія мэты ставіць перад сабой расейская апазыцыя?
Эдуард Лобаў загінуў ва Ўкраіне ў студзені 2023 году.
Прэзыдэнт Украіны спадзяецца на справядлівасьць і тое, што ў Гаазе будуць судзіць расейскага прэзыдэнта Пуціна.
Атаку дронаў на маскоўскі Крэмль некаторыя камэнтатары справядліва назвалі «ўдарам у сэрца Расеі». Але, разважаючы пра гэты выбух, аналітыкі абмінаюць адну істотную акалічнасьць.
Пацярпелых у выніку атак няма. Украінскія ўлады заяўляюць, што зьбілі большасьць БПЛА.
Гэтым разам выбухі зафіксавалі ў Растоўскай вобласьці і на Кубані.
Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен заявіў, што калі б Украіна напала на расейскую тэрыторыю, ЗША не асуджалі б гэта, заявіўшы, што «гэтыя рашэньні павінна прымаць Украіна».
Улады ЗША абвясцілі аб выдзяленьні Ўкраіне чарговага пакету ваеннай дапамогі на суму 300 млн даляраў, у які ў асноўным увайшлі боепрыпасы да ракетных сыстэмаў залпавага агню HIMARS, гаўбіцаў М777 і іншых відаў артылерыі.
У Ерэване ў сераду паліцыя затрымала падлетка з Валгаграду Яраслава Іназемцава, якога ў Расеі судзілі па абвінавачаньні ў падрыхтоўцы тэракту ў школе.
Увечары ў сераду, 3 траўня, колькасьць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу расейскай арміяй Херсону і вобласьці вырасла да 21 чалавека, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Амбасадары краінаў-чальцоў Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне выдзеліць 1 мільярд эўра на закупку боепрыпасаў для Ўзброеных сілаў Украіны.
Бакерэйдзінскі раённы суд Заходне-Казахстанскай вобласьці Казахстану прысудзіў расейца Ігара Санджыева, які ўцёк з вайсковай часткі, да шасьці гадоў умоўна з дэпартацыяй з Казахстану і забаронай на ўезд у краіну тэрмінам на пяць гадоў.
Украінскія ўлады абвясьцілі, што ў Херсоне зь вечара 5 траўня да раніцы 8 траўня будзе цалкам забаронены любы рух, горад будзе закрыты на ўезд і выезд.
Камандуючы Абʼяднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў адзначыў, што зараз пагроз новага наступленьня на Ўкраіну як зь Беларусі, так і з тэрыторыі Курскай і Бранскай абласцей Расеі няма.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла заяву «Аб прызнаньні існуючага ў Расейскай Фэдэрацыі палітычнага рэжыму рашызмам і асуджэньні яго ідэалягічных асноваў і грамадзкай практыкі як таталітарных і чалавеканенавісьніцкіх». Як паведаміў спікер Руслан Стэфанчук, заява была прынятая на пасяджэньні 2 траўня.
Кампанія Match Group, якая валодае праграмай для знаёмстваў Tinder, абвясьціла пра сыход з расейскага рынку да 30 чэрвеня 2023 году.
Міжнародная прэмія міру Тыпэрэры (Tipperary International Peace Award) з 1983 году ўручаецца штогод палітыкам і грамадзкім дзеячам, якія ўнесьлі значны ўклад у справу міру і заахвочваньня правоў чалавека.
Пасьля праходжаньня навучаньня Расея адпраўляе сваіх вайскоўцаў ваяваць на ўсход Украіны, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка ў этэры тэлемаратону.
Каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі ўдакладніў, што гэтая лічба ўключае больш за 20 тысяч загінулых, каля паловы якіх — байцы ПВК «Вагнэр».
Загрузіць яшчэ