Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Казахстане прыгаварыў да дэпартацыі расейскага вайскоўца, які не хацеў ваяваць ва Ўкраіне


Уральск, Казахстан. Ілюстрацыйнае фота
Уральск, Казахстан. Ілюстрацыйнае фота

Бакерэйдзінскі раённы суд Заходне-Казахстанскай вобласьці Казахстану прысудзіў расейца Ігара Санджыева, які ўцёк з вайсковай часткі, да шасьці гадоў умоўна з дэпартацыяй з Казахстану і забаронай на ўезд у краіну тэрмінам на пяць гадоў.

Пра гэта паведамляе Радыё Азатык, казаская служба Радыё Свабода.

Санджыева прызналі вінаватым у наўмысным незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы (артыкул 392 КК РК). Радыё Азатык адзначыла, што судзьдзя вынес прысуд, зыходзячы з таго, што некалькімі днямі раней мужчыну адмовілі ў статусе ўцекача, а таксама ў яго няма сваякоў у Казахстане, няма пастаяннага месца жыхарства і заробку ва Ўральску, адміністрацыйным цэнтры вобласьці.

Паводле зьвестак сьледзтва, 26 сакавіка 2023 году Санджыеў «незаконна перасек мяжу з Казахстанам, каб пазьбегнуць пакараньня за дэзэртэрства», з вайсковай часткі, якая знаходзіцца ў Валгаградзе (Расея).

  • У сакавіку 2023 году Барнаульскі гарнізонны вайсковы суд прыгаварыў да шасьці з паловай гадоў калёніі маёра Фэдэральнай службы аховы Расеі Міхаіла Жыліна. На пачатку сьнежня Жыліна арыштавалі ў сталіцы Казахстану пры спробе паляцець у Армэнію. Пазьней яго экстрадавалі ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG