Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ўлады абвінавацілі Расею ў выкарыстаньні фосфарных боепрыпасаў


У апублікаваных украінскімі вайскоўцамі здымках з дрона відаць, як на шматпавярховыя будынкі ў Бахмуце падаюць баепрыпасы, якія выпраменьваюць яркае белае сьвятло.

Хоць фосфарныя боепрыпасы не забароненыя, іх выкарыстаньне ў жылых раёнах лічыцца ваенным злачынствам, адзначае BBC.

Аналіз BBC паказаў, што здымкі зробленыя ў раёне на захад ад цэнтру Бахмуту, непадалёк ад дзіцячага шпіталю. Было пацьверджана, што выкарыстоўваецца нейкі від запальных боепрыпасаў, але не атрымалася дакладна пацьвердзіць тое, што гэта менавіта фосфарныя боепрыпасы.

Расею раней абвінавачвалі ў выкарыстаньні фосфарных боепрыпасаў падчас аблогі Марыюпалю на пачатку маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 20222 годзе. Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна Дзьмітрый Пяскоў тады заяўляў, што «Расея ніколі не парушала міжнародных канвэнцый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG