Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская дэлегацыя 9 траўня запатрабавала ад Эстоніі зьняць плякат «Пуцін — ваенны злачынец»


Музэй у Нарве, Эстонія. 9 траўня 2023
Музэй у Нарве, Эстонія. 9 траўня 2023

Расейскія памежнікі спрабавалі дамовіцца з эстонскімі, каб тыя зьнялі плякат, але ім адмовілі.

Расейская дэлегацыя запатрабавала ад Эстоніі зьняць плякат «Пуцін — ваенны злачынец», паведамляе Медуза-live.

Кіраўнік аддзяленьня паліцыі Нарвы Індрэк Пюві расказаў выданьню RusDelfi, што 9 траўня прадстаўнікі Расеі ініцыявалі сустрэчу з эстонскімі памежнікамі:

«Абмяркоўваўся плакат на сьцяне музэю Нарвы, які расейскія прадстаўнікі запатрабавалі ад нашых памежнікаў зьняць. Прадстаўнікі Дэпартамэнту паліцыі і памежнай аховы заявілі, што такі плякат не забаронены ў нашай краіне, мы грунтуем сваю працу на эстонскіх законах, і ў расейскіх чыноўнікаў няма падстаў патрабаваць зьняцьця пляката», — расказаў Пюві.


Эстонская Нарва і расейскі Івангорад стаяць побач — паміж імі рака Нарва. На 9 траўня паміж гарадамі пачалося суперніцтва. У эстонскай Нарве на сьцяне замка павесілі вялікі плякат з надпісам «Пуцін — ваенны злачынец». Яго добра відаць на другім баку ракі ў расейскім Івангорадзе.

У Івангорадзе паставілі вялікі экран і сцэну, каб канцэрт да Дня Перамогі бачылі на эстонскім баку. Дзеля гэтага на беразе нават высеклі дрэвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG