Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ракеты зьнішчылі склад Чырвонага Крыжа з гуманітарнай дапамогай у Адэскай вобласьці. ФОТА


Пажар пасьля расейскага ракетнага ўдару па Адэшчыне. 8 траўня 2023
Пажар пасьля расейскага ракетнага ўдару па Адэшчыне. 8 траўня 2023

У выніку ракетнага ўдару па Адэшчыне загінуў адзін чалавек, зьнішчаны склад Чырвонага Крыжа з гуманітарнай дапамогай.

Як паведамляе сайт «Українська правда», ракеты тыпу Х-22 трапілі ў прадпрыемства і рэкрэацыйную зону на ўзьбярэжжы.

Ад ракеты пачаўся пажар на адным са складоў лягістычнай інфраструктуры на тэрыторыі Адэскага раёну. Трое работнікаў складу атрымалі нязначныя раненьні. Ім аказалі мэдычную дапамогу на месцы. Адзін чалавек — ахоўнік — загінуў.

Зьнішчаны склад Чырвонага крыжа. Адэская вобласьць. 8 траўня 2023
Зьнішчаны склад Чырвонага крыжа. Адэская вобласьць. 8 траўня 2023

У апэратыўным камандаваньні «Поўдзень» расказалі, што Адэскую вобласьць атакавалі з бамбавікоў далёкай авіяцыі Ту-22М3. Усяго зрабілі 8 пускаў з раёну мыса Тарханкут у акупаваным Расеяй Крыме.

Зьнішчаны склад Чырвонага крыжа. Адэская вобласьць. 8 траўня 2023
Зьнішчаны склад Чырвонага крыжа. Адэская вобласьць. 8 траўня 2023

Пазьней у прэс-службе Чырвонага Крыжа заявілі, што ў выніку расейскага абстрэлу Адэскай вобласьці быў разбураны склад з гуманітарнай дапамогай.

«У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласьці 7 траўня цалкам разбурана арандаванае складзкое памяшканьне Адэскай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Ўкраіны плошчай 1000 м2. Пажарам цалкам зьнішчана гуманітарная дапамога для вобласьці, якая знаходзілася на складзе», — паведамілі ў Чырвоным Крыжы.

На момант удару прадстаўнікоў арганізацыі на месцы не было. Аказаньне гуманітарнай дапамогі і дзейнасьць некаторых праектаў Адэскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Ўкраіны прыпынена.

Зьнішчаны склад Чырвонага крыжа. Адэская вобласьць. 8 траўня 2023
Зьнішчаны склад Чырвонага крыжа. Адэская вобласьць. 8 траўня 2023

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG