Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы інцыдэнт з амбасадарам Расеі у Варшаве на Дзень перамогі: не далі ўскласьці вянок


Абліты фарбай пасол Расеі Сяргей Андрэеў. Варшава, 9 траўня 2022
Абліты фарбай пасол Расеі Сяргей Андрэеў. Варшава, 9 траўня 2022

У 2022 годзе расейскага пасла 9 траўня аблілі чырвонай фарбай на знак пратэсту супраць вайны ва Ўкраіне.

Украінскія і праўкраінскія актывісты не дазволілі расейскаму амбасадару ў Варшаве Сяргею Андрэеву 9 траўня ўскласьці вянок да помніка салдатам Чырвонай арміі ў сталіцы Польшчы.

Некалькі соцень чалавек чакалі пасла на могілках, дзе знаходзіцца мэмарыял. Там жа была зроблена інсталяцыя, якая асуджае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну і нагадвае аб меркаваных ваенных злачынствах, учыненых расейскімі вайскоўцамі ў гэтай краіне.

Людзі з крыкамі «Рашысты» атачылі амбасадара і асоб, якія яго суправаджалі, і не далі ім прайсьці да мэмарыялу. Адбыліся сутычкі. Сам Андрэеў паведаміў «РИА Новости», што не пацярпеў. Урэшце ён вымушаны быў зьехаць, але паведаміў, што можа паспрабаваць вярнуцца пазьней і ўсё ж ускласьці вянок.

Раніцай 9 траўня група актывістаў арганізавала акцыю пратэсту ля будынка расейскай амбасады ў Варшаве. Летась расейскага пасла 9 траўня аблілі чырвонай фарбай — таксама ў знак пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

У Польшчу пасля пачатку вайны прыехалі больш за мільён грамадзян Украіны, якія ратаваліся ад баявых дзеяньняў. Улады краіны займаюць жорсткую пазыцыю ў адносінах да дзеяньняў Масквы. Як прадстаўнікі ўладаў Польшчы, так і многія грамадзянскія актывісты заяўляюць, што расейскія прадстаўнікі выкарыстоўваюць Дзень перамогі як нагоду для апраўданьня цяперашняй расейскай агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG