Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва выдаткуе 2 мільярды эўра на закупку танкаў


Банэр у Вільні. Ілюстрацыйнае фота
Банэр у Вільні. Ілюстрацыйнае фота

Намечаная купля танкаў стане найбуйнейшай закупкай Літвы, кажа галоўны дарадца прэзыдэнта Кястуціс Будрыс.

Паводле яго, на гэта плянуецца выдзеліць каля 2 млрд эўра, паведамляе партал Delfi.

«Гэта стане адной з найбуйнейшых закупак Літвы: ня толькі для войска, але і для Літвы ў цэлым. Гаворка ідзе пра 2 млрд эўра, уключаючы ня толькі цану танка, але і боепрыпасы, лягістыку, забесьпячэньне. Гэта вялікая закупка», — сказаў Будрыс у эфіры радыёстанцыі Žinių radijas. ELTA нагадвае, што ў панядзелак пасьля паседжаньня Дзяржаўнай рады абароны міністар нацыянальнай абароны Арвідас Анушаўскас згадаў, што неўзабаве зь нямецкімі вытворцамі будзе падпісаны пратакол аб намерах датычна закупкі танкаў.

Камандуючы Літоўскай арміяй Вальдэмарас Рупшыс у траўні аб’явіў аб фармаваньні лёгкай пяхотнай дывізіі ў складзе трох брыгад і танкавага батальёна ў Літве. Рупшыс падкрэсьліў, што фармаваньне танкавага батальёна неабходнае краіне, незалежна ад рашэньня аб стварэньні літоўскай дывізіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG