Здымкі прадаставіла выданьню кампанія «Maxar Technologies і Umbra». На іх відаць павелічэньне колькасьці тэхнікі ў параўнаньні з папярэднімі здымкамі за 16 ліпеня.
Старшы дырэктар «Maxar» Стывэн Вуд адзначае, што «дзясяткі, калі ня сотні транспартных сродкаў і абсталяваньня нядаўна прыбылі на аб’ект».
Агулам вядома пра шэсьць буйных калёнаў тэхнікі наймітаў, якія цягам тыдня прыбылі ў Беларусь.