Заклік прагучаў праз тры месяцы пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выйшаў з заключанага ў Парыжы міжнароднага кліматычнага пагадненьня, нацэленага на абмежаваньне выкідаў парніковых газаў.
«Мы настойліва заклікаем усіх, хто з прычыны свайго становішча нясе сацыяльную, эканамічную, а таксама палітычную і культурную адказнасьць, пачуць крык зямлі і паклапаціцца пра патрэбы людзей, якія апынуліся на абочыне грамадзтва», — гаворыцца ў сумеснай заяве Францыска і Варфаламея.
Лідэр 1,2 мільярда каталікоў і лідэр 300 мільёнаў праваслаўных заклікалі «у першую чаргу» адрэагаваць на «заклікі мільёнаў і падтрымаць сусьветны кансэнсус у імя выратаваньня нашага скалечанага тварэньня».
Заява ня зьвернутая да якога-небудзь пэўнага лідэра.