Рымска-каталіцкі касьцёл падрыхтаваў першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову, паведамляе catholic.by.
Прэзэнтацыя кнігі прымеркаваная да 500-годдзя выданьня першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны. Яна пройдзе 25 лістапада ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, паведамляе БелаПАН.