Як паведамляе сайт Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Парашэнка падпісаў дакумэнт сёньня, 29 лістапада.
Гэты закон уступае ў сілу з дня, наступнага за днём апублікаваньня.
Ва Ўкраіне, як і ў Беларусі, выходным днём ужо было 7 студзеня, калі адзначаюць Божае Нараджэньне паводле юліянскага календара. У гэты дзень сьвяткуюць Украінская, Расейская, Грузінская, Сэрбская, Польская праваслаўныя царквы, праваслаўны Ерусалімскі патрыярхат ў Ізраілі і Ярданіі, а таксама нешматлікія суполкі ў іншых краінах. Акрамя таго, юліянскага календара прытрымліваецца і большасьць усходне-каталіцкіх цэркваў, сярод іх і Ўкраінская грэка-каталіцкая царква. У адрозьненьне ад іх, беларускія ўніяты сьвяткуюць Раство паводле грыгарыянскага календара.
25 сьнежня Раство Хрыстова адзначаюць ня толькі каталікі, але і пратэстанты. У Беларусі гэта выходны, але ва Ўкраіне дагэтуль такі дзень быў працоўным.