У галоўным храме Ўзброеных сіл Расеі ў падмаскоўнай Кубінцы дэмантавалі мазаіку з выявай прэзыдэнта краіны Ўладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамляе «Коммерсантъ».
Духоўнік Сьвята-Елісавецінскага манастыра протаярэй Андрэй Лемяшонак нагадаў пра важнасьць наведваньня царквы, асабліва ў пандэмію каранавірусу. У той жа дзень на сайце манастыра абвясьцілі, што службы будуць без прыхаджанаў.
«Цяпер лепш разумееш старцаў, якія жылі ў багаборныя часы», — сказаў Свабодзе найстарэйшы манах Беларусі Іаан (Алег Бембель) і падзяліўся тым, як перажывае карантын і расстаньне з дачкой.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выдаў указ аб забароне царкоўнага служэньня вядомаму расейскаму блогеру і місіянэру протадыякану Андрэю Кураеву.
«Навошта гэта разьдзьмуваць? Калі чалавек ходзіць у царкву, то чаго яму баяцца? Ён пад Богам ходзіць».
На карантыне адзін з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства. Дзясяткі сьвятароў, манахаў і сэмінарыстаў шпіталізаваныя, доступ наведнікаў за манастырскія муры спынены з прычыны каранавірусу.
Сьвецкіх людзей не пускаюць на богаслужбы ў манастыр Нараджэньня Багародзіцы ў Горадні. Лекары «хуткай» у ахоўным рыштунку прыяжджалі ў манастыр 29 красавіка. Свабода спрабавала разабрацца, што адбываецца ў праваслаўных манашак.
З трансьляцыі відаць, што ў храм ходзяць шмат людзей пажылога веку, якія адносяцца да групы рызыкі па COVID-19, а таксама, што далёка ня ўсе носяць маскі на твары, якія могуць спыніць перадачу вірусу.
Айцец Генадзь Буцько з 14 красавіка быў у штучнай коме на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх у менскай 6-й лякарні, яму шукалі донара плязмы, які перахварэў на COVID-19.
Мужчынскі праваслаўны манастыр у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёну знаходзіцца на карантыне, наведваць яго нельга.
У Расеі, у сувязі з карантыннымі абмежаваньнямі, у храмах РПЦ не праводзіліся масавыя службы на Вялікдзень, тады як у Беларусі яны адбываліся.
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Таксама захварэлі манахі, выкладчыкі і студэнты Кіеўскай духоўнай акадэміі.
«Адну зь дзьвюх манахінь, у якіх знайшлі каранавірус, выпісалі са шпіталя, яна вярнулася ў манастыр. Другая манахіня, якая захварэла, працягвае лячыцца ў шпіталі. Вынікі тэстаў „кантактаў“ яшчэ невядомыя».
У ноч з 23 на 24 красавіка ў мусульманаў настаў месяц Рамазан. Як адзначыў з гэтай нагоды муфцій Алі Варановіч, сёлета пост надыходзіць у незвычайных умовах — на фоне пандэміі каранавірусу.
Менская духоўная акадэмія ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй закрылася на карантын да 10 траўня.
У Сьвята-Елісавецінскім манастыры пацьвердзілі 2 выпадкі заражэньня і расказалі, колькі чалавек усяго хварэюць у манастыры, але заклікалі ня верыць «фэйкам пра масавае заражэньне».
Тры сьвятары менскага Петрапаўлаўскага сабору шпіталізаваныя з пнэўманіямі. Паводле крыніцаў Tut.by, мінімум у аднаго дыягнаставалі Covid-19.
У лякарні цяпер знаходзіцца і архіепіскап Наваградзкі і Слонімскі Гурый, чыя рэзыдэнцыя разьмяшчаецца ў жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім манастыры. Ён быў шпіталізаваны 20 красавіка.
У менскім Сьвята-Елісавецінскім манастыры абвясьцілі карантын, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко. Паводле яго зьвестак, на пнэўманію хварэюць 4 клірыкі і многія сёстры.
На сьвятара Ўсьпенскай царквы ў вёсцы Чарацянка на Гомельшчыне Паўла Харламава склалі адміністрацыйны пратакол за рамонт царквы бяз згоды чыноўнікаў.
Чарговы, пяты ўжо раз, каталіцкаму «Радыё Марыя» ў Беларусі адмовілі ў ліцэнзіі СМІ, безь якой радыё ня можа атрымаць частоты вяшчаньня і трапіць у радыёпакет Белтэлекаму Zala, паведамляе Katolik.Life.
Мясцовыя жыхары расказваюць, што шпіталізавалі ўладыку проста зь велікоднага набажэнства. У саборы было вельмі шмат людзей.
Цяпер аблвыканкам рыхтуе матэрыялы для складаньня пратаколу аб адміністрацыйным парушэньні.
«На жаль, многія не прытрымліваліся нашых рэкамэндацый заставацца дома ў Вербную нядзелю і не наведваць масавыя набажэнствы», — сказаў міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў.
Аляксандар Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай адзначаюць Вялікдзень у Сьвята-Благавешчанскім Лядзенскім храме ў Смалявіцкім раёне.
Напярэдадні сьвята Беларуская праваслаўная царква заклікала вернікаў адмовіцца ад наведваньня храмаў на Вялікдзень.
Некалькі соцень чалавек прыйшлі на ўсяночную ў храм «Абразы Божай Маці ўсіх тужлівых радасьці», што на праспэкце Прытыцкага ў Менску.
Праваслаўныя хрысьціяне 19 красавіка сьвяткуюць Вялікдзень. Як у розных краінах сёлета будзе праходзіць сьвяткаваньне ва ўмовах пандэміі каранавірусу?
Жыхары Буда-Кашалёва ўстрывожаныя ўспышкай каранавірусу ў райцэнтры. Тут захварэлі мэдыкі — ад санітаркі да лекараў. Не абмінула зараза і «простых сьмяротных». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, «зьлеглі» мэдычныя работнікі з тэрапэўтычнага і рэанімацыйнага аддзяленьня.
Нягледзячы на заклікі заставацца дома, праваслаўныя вернікі ідуць асьвячаць паскі да яйкі. Таксама ў храме можна заўважыць, як вернікі цалуюць абразы і плашчаніцу, а людзі з георгіеўскімі стужкамі збіраюць ахвяраваньні ў вернікаў.
«Кампанія, у якой былі людзі з розных гарадоў, зьездзіла на шашлыкі, а потым мы па ўсіх гэтых гарадах высьвятляем удзельнікаў».
Нацыянальная паліцыя і гвардыя Ўкраіны кантралююць усе выхады з Кіева-Пячорскай лаўры, якую закрылі на карантын пасьля сьмерці двух манахаў, што заразіліся каранавірусам.
Сынадальны аддзел царкоўнай дабрачыннасьці Беларускай праваслаўнай царквы выпусьціў брашуру «Чын прычашчэньня хворага» на царкоўнаславянскай, расейскай і беларускай мовах.
У Вербную нядзелю ў Сьвята-Пакроўскую праваслаўную царкву ў Докшыцах прыйшлі чалавек 25 — у разы меней, чым звычайна. Гэты райцэнтар Віцебскай вобласьці стаў адным з асяродкаў пашырэньня каранавірусу ў Беларусі.
Прадстаўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі Юры Санько паведаміў Свабодзе, што з прычыны пандэміі каранавірусу колькасьць вернікаў падчас службаў у храмах значна скарацілася. Гэта сьведчыць пра дысцыплінаванасьць і грамадзкую адказнасьць людзей адзін перад адным.
Мітрапаліт Павел паведаміў на прэс-канфэрэнцыі, што БПЦ пачула прызыў патрыярха ўсяе Русі Кірыла ўстрымацца ад наведваньня храмаў у гэты складаны пэрыяд.
У Беларусі не забаранялі і ня будуць нікому забараняць наведваць храмы ў велікодныя сьвяты, заявіў 13 красавіка Аляксандар Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік Беларусі дадаў, што трэба прымаць меры засьцярогі з улікам эпідэмічнай сытуацыі
У Кіеве праз каранавірус закрылі на карантын Кіева-Пячэрскую ляўру. За апошнія суткі там зафіксаваны 63 выпадкі заражэньня. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на мэра Кіева Віталя Клічко.
На каталіцка-пратэстанцкі Вялікдзень і праваслаўную Вербную нядзелю споўнілася пяць гадоў няспыннай малітве за Беларусь.
Выступаючы на велікоднай службе ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак ушанаваў памяць ахвяраў пандэміі каранавіруса SARS-CoV-2 і пажадаў шмат сіл мэдработнікам.
Каранавірус, казала яна, не дазволіць адзначыць Вялікдзень разам, але няздольны адмяніць само сьвята. «Хай жывое полымя надзеі на Вялікдзень будзе пастаянным правадніком у нашую будучыню».
12 красавіка каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты сьвяткуюць Вялікдзень.
Нягледзячы на заклікі сустракаць Вялікдзень дома, многія вернікі наведалі касьцёлы ў вялікую суботу, каб традыцыйна асьвяціць ваду і ежу. Вось што адбывалася ў касьцёле Найсьвяцейшай Дзевы Мары і касьцёле Сымона і Алены.
Беларуская праваслаўная царква раіць хворым людзям не хадзіць у храмы і ўхваляе паводзіны тых, хто перайшоў у самаізаляцыю для прафіляктыкі. Сынод БПЦ зьвярнуўся да вернікаў у сувязі з каранавірусам.
Ня кідайце каменьне ў сьвятароў і біскупаў за тое, што яны працягваюць службы ў час сьмяротнай пандэміі. Ня ўсё так проста і адназначна.
Вы будзеце вінаватыя ў сьмерці тых людзей, якія даверацца вам, будуць надалей весьці актыўнае сацыяльнае жыцьцё, хадзіць у царкву, заразяцца і памруць.
Ні каталікі, ні праваслаўныя ня будуць пераносіць набажэнстваў Вялікадня і Вербніцы, нягледзячы на сытуацыю з каранавірусам.
90 вернікаў удзельнічала ў Імшы Вялікага Чацьвярга. Столькі ж удзельнічалі ў Імшы праз інтэрнэт. Трансьляцыі праз інтэрнэт арганізаваны ў гомельскай парафіі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
У Беларусі штодня павялічваецца колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам. Напярэдадні вялікіх рэлігійных сьвятаў Свабода пацікавілася ў сьвятароў у розных рэгіёнах Беларусі, што яны кажуць вернікам у сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Загрузіць яшчэ