Прэм’ер-міністар Бойка Барысаў заявіў у чацьвер, што праваслаўныя цэрквы ў Баўгарыі будуць адкрытыя для традыцыйных вербных і велікодных набажэнстваў, нягледзячы на выбух каранавірусу.
Ксяндзы з усёй Горадзенскай дыяцэзіі сабраліся ў Фарным касьцёле ў Горадні на адмысловай імшы Вялікага чацьвярга перад Вялікаднем.
Кіраўнік БГКЦ, Апостальскі візытатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек расказаў Радыё Свабода, зь якімі засьцярогамі царква рыхтуецца адзначыць Вялікдзень 12 красавіка.
Генэральная пракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы Расеі Мікалая Махалічава. Яго вызвалілі з-пад варты, паведамляе Human Constanta.
Каталіцкі касьцёл ня можа дамагчыся ад Міністэрства аховы здароўя Беларусі адказаў на пытаньні пра арганізацыю бясьпекі вернікаў падчас пандэміі каранавірусу, заявіў старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.
«Я не магу загадаць не ісьці ў касьцёл, але я заклікаю глядзець на стан свайго здароўя і выконваць неабходную дыстанцыю падчас наведваньня храма».
Лекары дыягнаставалі COVID-19 у намесьніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла (Лебедзя). Пра гэта 5 красавіка паведаміў царкоўны партал «Рэлігійная праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў асяродзьдзі мітрапаліта.
Папа Францішак, які піша агенцтва Reuters, адзначаў сюррэалістычную Вербную нядзелю ў пустой базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме. Гэтак незвычайна ў католікаў пачаўся Вялікі тыдзень.
Вернікі ўдзельнічаюць у богаслужэньні праз інтэрнэт, а гандляры ўпрыгожаных галінак страчваюць заробак, дзеля якога працавалі цэлы год. Як Горадня адзначае Вербную нядзелю ва ўмовах пандэміі — у рэпартажы Свабоды.
3 красавіка старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў вернікаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўстрымацца ад наведваньня касьцёлаў і ўдзельнічаць у сьвяточных набажэнствах з дапамогай трансьляцый.
Сынод Эладзкай (Грэцкай) праваслаўнай царквы 1 красавіка прыняў рашэньне аб тым, што ўрачыстая начная велікодная служба, з увагі на эпідэмію каранавірусу, адбудзецца ў канцы траўня.
У кампаніі BySky, якой належыць паветранае судна, не змаглі пракамэнтаваць палёт.
2 красавіка з 9 да 12 гадзін адбудзецца аблёт дзяржаўных межаў Беларусі з галоўнымі сьвятынямі — шанаванымі копіямі іконы Божай Маці Жыровіцкай і Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, а таксама крыжам-машчавіком, з малітвай аб спыненьні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выдаў распараджэньне адносна цэлебрацыі Вялікага тыдня ва ўмовах пандэміі каранавірусу.
Кажуць, што пытаньне не ў маральнай шкодзе ці грашах, а ў тым, каб «людзі выбачыліся за свае словы і зьняпраўдзілі недакладную інфармацыю».
Малітва адбылася ў двары ватыканскай базылікі сьвятога Пятра ўвечары 27 сакавіка, перадае vaticannews.va. На плошчы не было вернікаў, ахвотныя далучыліся да богаслужэньня праз прамую трансьляцыю па тэлебачаньні і інтэрнэце.
Беларуская праваслаўная царква ня будзе забараняць хрэснага ходу на Вялікдзень ды іншыя сьвяты з прычыны распаўсюд каранавірусу, паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы Сергій Лепін.
У краінах, дзе абвясьцілі пандэмію каранавірусу і дзе людзям забаронена зьбірацца, біскупы і сьвятары павінны сьвяткаваць абрады Вялікага тыдня бязь вернікаў.
Протаярэй Расейскай праваслаўнай царквы Андрэй Ткачоў прыйшоў на казань у процігазе, робячы пародыю на тых, хто ходзіць у масках праз эпідэмію каранавірусу. Нягледзячы на сьмех сярод прыхаджанаў, сьвятар перахрысьціўся і пачаў чытаць малітву.
Мітрапаліт Павал і іншыя сьвятары з праваслаўнымі сьвятынямі абляцелі Менск на гелікоптэры і зь яго акрапілі горад сьвятой вадой.
У ЗША сьвятары праводзяць сваіх вернікаў у апошні шлях праз тэлефон. У Італіі ксёндз правіць імшу, паставіўшы на лаўкі фатаздымкі парафіян. У маскоўскіх і пецярбурскіх касьцёлах скасавалі нядзельныя імшы — да 9 красавіка.
Кіраўнік праваслаўнай царквы Сусьветны патрыярх Варфаламей загадаў усім цэрквам і манастырам Канстантынопальскага патрыярхату спыніць з прычыны эпідэміі каранавірусу ўсе службы і абрады прынамсі да канца сакавіка.
Папа рымскі Францішак даў вялікае інтэрвію італьянскай газэце La Republicca. Пантыфік падзякаваў усім, хто прысьвячае сябе ратаваньню іншых і папрасіў, каб усе былі цяпер разам з тымі, хто страціў блізкіх.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел вызначыў шэраг правілаў, накіраваных на прадухіленьне распаўсюду эпідэміі COVID-19 у праваслаўных храмах.
Ватыкан пайшоў на беспрэцэдэнтны крок з прычыны эпідэміі каранавірусу: усе набажэнствы Пакутнага тыдня з удзелам Папы Рымскага Францішка будуць праходзіць без удзелу вернікаў, расказвае «Голас Амэрыкі».
У Маскве ў храме сьвятога пакутніка Ермагена ў Гальянаве з 14 сакавіка вернікі маюць магчымасьць пакланіцца Лакоцкай іконе Божай Маці «Замілаваньне». У РПЦ яе лічаць цудатворнай.
Ушаноўваць сьвяты крыж, абразы і рэліквіі «ўкленчваньнем ці глыбокім паклонам бяз дотыку і цалаваньня»; не выкарыстоўваць і не напаўняць крапільніцы асьвячонай вадой; знак супакою перадаваць схіленьнем галавы, бяз дотыку (пацісканьня рукі).
У Беларускай праваслаўнай царкве і Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі паведамілі, што пакуль не скасоўвалі масавых набажэнстваў і ня ўводзілі нейкіх асаблівых абмежаваньняў.
«Нам кажуць, што подпісы ставілі праваслаўныя і каталікі. Мы таксама вернікі. Мы ходзім у цэрквы і касьцёлы, хопіць рабіць выгляд, што ЛГБТ-прыхаджанаў не існуе».
Прапанова ўвесьці крымінальную адказнасьць за ЛГБТ-прапаганду носіць дыскрымінацыйны характар. Пра гэта заявіў у інтэрвію БелаПАН старшыня сынадальнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы ў пытаньнях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства протаярэй Павел Сярдзюк.
52 тысячы подпісаў за закон аб забароне прапаганды «гомасэксуалізму і іншых полавых вычварэньняў» накіраваныя асабіста Аляксандру Лукашэнку.
У галоўнай мячэці Кіргізстану — Імама Сарахсі ў Бішкеку — муфтыі правялі абрад ахвярапрынашэньня, каб спыніць распаўсюд каранавірусу.
Суды ў анэксаваным Расеяй Крыме ў чацьвер, 5 сакавіка, вынесьлі прысуды двум чальцам рэлігійнай арганізацыі Сьведкі Яговы.
У сталіцы Беларусі цяпер будуюцца 27 культавых аб’ектаў, сказаў журналістам 4 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы і ў справах моладзі Менгарвыканкаму Сяргей Шэндзік.
У каталіцкіх касьцёлах прыбралі сьвятую ваду, у праваслаўных цэрквах заклікаюць маліцца. Як у храмах рэагуюць на каранавірус у Беларусі.
У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Свабоды паведамілі, што затрыманы сьведка Яговы Мікалай Махалічаў з Расеі знаходзіцца ў СІЗА № 2 у Віцебску. Генпракуратура ж будзе прымаць рашэньне пра экстрадыцыю.
У Расеі «Сьведкі Яговы» прызнаныя экстрэмісцкай арганізацыяй і перасьледуюцца паводле Крымінальнага кодэксу. Затрыманыя вернікі паведамляюць пра жорсткія катаваньні ў расейскай паліцыі.
Ватыкан адкрые для навукоўцаў архівы з пэрыяду пантыфікату Пія ХІІ, які прыйшоўся на Другую сусьветную вайну. Сама цырымонія адкрыцьця архіваў пэрыяду ад 1939 па 1958 гг. заплянаваная на 2 сакавіка.
У аграгарадку Камянюкі кіёск «Табакеркі» паставілі каля ўваходу ў царкву Сьвятога Георгія.
Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане.
10 лютага ў Чыце і яе ваколіцах прайшлі масавыя ператрусы ў дамах пасьлядоўнікаў Сьведак Яговы. Трох чалавек затрымалі адразу, а да чацьвёртага — Вадзіма Куцэнкі — прыйшлі ноччу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся з папам рымскім Францішкам. Гэта першы візыт палітыка ў Ватыкан з моманту ягонага абраньня прэзыдэнтам.
Лідэр усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» Алег Цягнібок заклікае палітычных і грамадзкіх актывістаў Беларусі і Ўкраіны ініцыяваць пытаньне аб вяртаньні Беларускай праваслаўнай царквы ў Кіеўскую мітраполію.
Кандрусевіч адзначыў, што цяпер «ідэалёгія ЛГБТ прарываецца ў школы і ўнівэрсытэты», а да яго асабіста прыходзяць гомасэксуалы, якія просяць дапамагчы зьмяніць жыцьцё.
Па распараджэньні «кіруючага архірэя» у храмах Сімфэропальскай і Крымскай эпархіі пачаліся набажэнствы «пра дараваньне вільгаці».
Магчыма, нават сам Уладзімір Зяленскі будзе на фота, скарыстаным у галерэі ля храма.
Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі ў суботу, 1 лютага, аб прапанове патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы Кірыла ўпісаць у Канстытуцыю Расеі згадку пра Бога.
Чарга па асьвячоную ваду каля храма ў гонар іконы Божай Маці «Адшуканьне загінулых» у Менску, 19 студзеня 2020.
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстракарпаральным апладненьнем (ЭКА), разам з жанчынамі, якія выкарысталі гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей.
Прэфэкт Папскага дома і асабісты сакратар Папы-эмэрыта паведаміў, што Бэнэдыкт XVI не даваў дазволу на пазначэньне сябе ў якасьці суаўтара кнігі кардынала Рабэра Сара пра каштоўнасьць цэлібату, паведамляе Ватыканскае радыё.
Загрузіць яшчэ