Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл прыгразіў «царкоўна-адміністрацыйнай адказнасьцю» сьвятарам, якія не трымаюцца карантыну


Патрыярх Кірыл у Менску ў кастрычніку 2018 году
Патрыярх Кірыл у Менску ў кастрычніку 2018 году

Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы, часткай якой зьяўляецца Беларуская праваслаўная царква, патрыярх Кірыл усталяваў адказнасьць для сьвятароў Маскоўскай япархіі, якія не выконваюць меры ў сувязі з эпідэміяй каранавірусной інфэкцыі і прыгразіў ім за гэта як царкоўным судом, гэтак і «царкоўна-адміністрацыйнай» адказнасьцю. Адпаведнае распараджэньне апублікавана на сайце Маскоўскага Патрыярхату.

У РПЦ заяўляюць, што пайшлі на такія крокі пасьля таго, як некаторыя сьвятары праігнаравалі перасьцярогі лекараў і кіраўніцтва РПЦ і працягнулі праводзіць масавыя службы ўжо пасьля ўвядзеньня ў Расеі карантынных абмежаваньняў. У некаторых храмах і кляштарах, у тым ліку ў Дзівееўскім жаночым манастыры ў Ніжагародскай вобласьці гэта прывяло да вялікай колькасьці выпадкаў заражэньня, паведамілі ў патрыярхаце.

«У тых выпадках, калі невыкананьне гэтых распараджэньняў і ўказаньняў пацягне за сабой заражэньне чалавека каранавірусной інфэкцыяй і як яе вынік — сьмерць, вінаваты можа быць прыцягнуты да царкоўнага суду. А ў іншых выпадках — да царкоўна-адміністрацыйнай адказнасьці ў сувязі з наўмысным ігнараваньнем мераў, якія дазваляюць аберагчы людзей ад масавага заражэньня сьмяротнай хваробай», — сказана ў паведамленьні патрыярха.

У Расеі, у сувязі з карантыннымі абмежаваньнямі, у храмах РПЦ не праводзіліся масавыя службы на Вялікдзень, тады як у Беларусі яны адбываліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG