Сталі вядомыя падрабязнасьці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасьня 2023 году ў Менскім гарадзкім судзе.
Івашын далучыўся да штотыднёвай малітвы за Беларусь, якую адпраўляюць шматлікія вернікі па прыкладзе айца Льва Гарошкі. Пра гэта Свабодзе расказала жонка журналіста Вольга.
Праваабаронцы дадалі адразу 150 чалавек у сьпіс былых палітвязьняў. Паводле аднаго зь іх, станавіцца палітвязьнем за кратамі небясьпечна. Пасьля вызваленьня ж і ад’езду з краіны ён можа значна спрасьціць жыцьцё.
Расказваем пра «Карціну Свабоды», выстаўленую ў варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва. У Польшчу твор трапіў у 2016 годзе, а вернецца ў Беларусь толькі пасьля дэмакратычных зьменаў — так марыў мастак.
Паводле зьвестак сваякоў, у верасьні Кастусёва зноў зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Пры гэтым хворы на рак палітвязень нават ня ведае вынікаў апошняга мэдычнага абсьледаваньня.
Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык за 664 дні зьвяволеньня напісаў жонцы з-за кратаў 131 ліст, прачытаў каля 100 кніг. У апошнім лісьце ён раіць дачцэ «цікавіцца навукай, бо ў вучобе ня толькі сумнае».
Былая палітзьняволеная расказала пра вядомых асобаў, зь якімі сядзела ў менскіх вязьніцах.
Былы начальнік аддзелу мабільнага апэратара МТС Аляксей Кузьмін асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму «за распаўсюд пэрсанальных зьвестак і ўдзел у масавых мерапрыемствах».
211 дзён няма зьвестак ад Ігара Лосіка, 220 дзён — ад Міколы Статкевіча. Ці перавядуць іх і іншых пакараных у атрады, ці адновіцца сувязь? Пагаварылі з экс-адвакатам і былым вязьнем.
Затрыманьне адбылося 14 верасьня ў пункце пропуску «Берасьце», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
Па дадзеных «Вясны», у Беларусі 1519 палітвязьняў. Свабода пагутарыла са сваякамі палітвязьняў, каб даведацца, як інфляцыя адбілася на кошце перадач у СІЗА і калёніі, а таксама ці проста сёньня знаходзіць у продажы неабходныя для зьняволеных рэчы.
Па стане на 16 верасьня ў Беларусі 1509 палітычных зьняволеных, паводле вэрсіі праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы падаюць большыя лічбы палітвязьняў у краіне.
Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, выказаў меркаваньне адносна таго, чаму да ягонай жонкі ў Гомельскім СІЗА не даходзяць перадачы ад сваякоў.
Па стане на 26 жніўня ў Беларусі 1511 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Былы намесьнік дырэктара БелаПАН адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, ягоная жонка Ірына Злобіна – у Гомельскай жаночай.
У папяровых лістах, дасланых у Беларусь, — нагадваньне, што ўсе злачынствы судзьдзяў зафіксаваныя юрыстамі.
У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва «Ўяздоўскі замак» стварылі міні-экспазыцыю, прысьвечаную славутаму беларускаму мастаку, які памёр у зьняволеньні сёлета.
Першыя пераводы атрымалі Dissidentby, «Краіна для жыцця», BY_help і Рада культуры, паведамілі арганізатары.
Па стане на 12 верасьня ў Беларусі 1517 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Расея і ЗША працягваюць перамовы аб абмене зьняволенымі. У ліку кандыдатаў на абмен называюцца ў тым ліку імёны асуджаных у Расеі апазыцыянэраў, уключаючы Аляксея Навальнага.
Замест зьняволенага журналіста мэдаль «75-годзьдзя місіі Яна Карскага» атрымліваў ягоны брат Станіслаў. Цырымонія прайшла ў Любліне.
Паводле Судаленкі, у вязьніцах адміністрацыя ігнаруе элемэнтарныя патрабаваньні ў галіне правоў чалавека.
У сваякоў не бяруць перадачы для палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якая пасьля галадаваньня мае патрэбу ў адмысловым харчаваньні. Пра гэта Свабодзе паведаміў муж актывісткі Андрэй Шарэнда.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Сябры палітвязьня Сьцяпана Латыпава расказваюць у Інстаграме, што лісты ад яго атрымліваюць бацька і родная цётка.
Сям'я журналіста, палітвязьня Дзяніса Івашына двойчы перадавала яму ружанцы. Але адміністрацыя гарадзенскай калёніі не аддавала іх Дзянісу.
Стала вядома, што Гомельскі абласны суд пачне разглядаць 14 верасьня справу палітвязьняў у закрытым рэжыме. Працэс будзе весьці судзьдзя Сяргей Салоўскі.
На 3 кастрычніка прызначаны разгляд апэляцыйнай скаргі праваабаронцы Насты Лойкі, якой Менскі гарадзкі суд прысудзіў 7 гадоў зьняволеньня, паведамляе праваабарончая арганізацыя Human constanta. Апэляцыйную скаргу Насты Лойкі разгледзіць Вярхоўны суд Беларусі.
Па стане на 1 верасьня ў Беларусі 1496 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, ГУБАЗіК затрымаў хлопца з прычыны бел-чырвона-белых палосаў на куртцы. Раней хлопца ўжо затрымлівалі з прычыны «экстрэмісцкай» татуіроўкі, якую яго прымусілі «перабіць».
Таксама на 14 прозьвішчаў пашырылі сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Па стане на 29 жніўня ў Беларусі 1496 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
У 2022 годзе Праваабарончы цэнтар «Вясна» задакумэнтаваў 227 выпадкаў катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў дачыненьні да 89 жанчын і 138 мужчын.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 17 чалавек, зараз іх у Беларусі 1496, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», 24 жніўня ў Бабруйску адбыўся суд, рашэньнем якога палітвязьню 27-гадоваму Андрэю Сачэўку зьмянілі рэжым утрыманьня. Судзьдзя Антон Дудаль пастанавіў перавесьці палітвязьня на турэмны рэжым.
Шмат якія беларускія палітвязьні знаходзяцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі і «ня могуць ні зь кім мець зносіны» — «яны не атрымліваюць лістоў, іх не могуць наведаць адвакаты», заявіла ў інтэрвію Літоўскаму радыё і тэлебачанню (LRT) 29 жніўня Сьвятлана Ціханоўская.
Фігурантамі палітычна матываваных крымінальных справаў паводле артыкула 3614 Крымінальнага кодэксу (спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці) зьяўляюцца больш за 70 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Беларусі стала складана знайсьці адваката ў палітычных справах. Разьбіраліся, чаму беларуская адвакатура запалоханая і дэматываваная і што цяпер рабіць родным і сваякам палітвязьняў.
Паводле «Нашай Нівы», АНТ праанансавала гучны фільм пра затрыманьне Андрэя Паротнікава.
Кіраўнік фонду расказаў журналістам, колькі людзей удалося вывезьці зь Беларусі, уратаваўшы іх ад перасьледу. Акрамя таго, BySol абвясьціў новы збор на мэдычную дапамогу былым палітвязьням.
Судзьдзя суду Наваполацку Сьняжана Калінічэнка яшчэ 10 жніўня пастанавіла арыштаваць на 20 сутак мясцовую прадпрымальніцу Алену Зуброву. Пра гэта цяпер стала вядома праваабаронцам «Віцебскай Вясны».
Гэта пратэст супраць жудасных умоваў, якія стварыла для палітзьняволенай адміністрацыя ізалятару часовага ўтрыманьня (ІЧУ) Рэчыцкага РАУС.
Пра завяршэньне тэрміну зьняволеньня 32-гадовага палітвязьня Максіма Пыцеля паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Як стала вядома выданьню «Новы час», на пачатку лета ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна памёр затрыманы Андрэй Макарэвіч.
Затрыманы ў Полацкім раёне (Віцебская вобласьць) былы кіраўнік таварыства беларускай культуры ў Іркуцку Алег Рудакоў і яго жонка Вольга арыштаваныя на 30 сутак. Пра гэта BPN паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
Праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі яшчэ восем чалавек, іх агульная колькасьць цяпер 1489, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Суд прайшоў у закрытым рэжыме.
«Мне балюча, але я ганаруся, што наш сын паказаў вялізарнай колькасьці людзей і сваёй дачцэ, як у цяжкай сытуацыі застацца чалавекам і грамадзянінам», — сказаў Анатоль Лябедзька ў інтэрвію BPN пасьля вынясеньня прысуду ягонаму сыну Арцёму.
Прысуд агучылі ў Менскім гарадзкім судзе.
Перакладчык з Бабруйску Аляксей Гайшун улетку выехаў зь Беларусі пасьля адбыцьця зьняволеньня за ўдзел у перадвыбарным мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай. За кратамі ў гомельскім СІЗА і магілёўскай калёніі № 15 ён прабыў паўтара года.
Загрузіць яшчэ