Раней затрымалі намесьніка міністра абароны Расеі генэрала Цімура Іванова, яго падазраюць у атрыманьні хабару.
Яна не пагадзілася, пайшла ў суд супраць Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны і выйграла яго. Суд прызнаў, што адсутнасьць дзейнага пашпарта Беларусі не зьяўляецца доказам незаконнасьці знаходжаньня на тэрыторыі Ўкраіны, калі ёсьць дзейны дазвол на жыхарства.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Вэдант Патэль асудзіў імкненьні кіроўнай партыі Грузіі і яе ўраду прыняць «закон аб замежным уплыве», які абмяжоўвае правы і дэмакратычныя свабоды грамадзян краіны.
Здарэньне адбылося «ад староньняга ўмяшаньня», сьцьвярджаюць мясцовыя ўлады.
Новая прэзыдэнтка балканскай дзяржавы Гардана Сіляноўска-Даўкава і партыя ВМРО-ДПМНЕ, якія прыйшлі да ўлады ў выніку выбараў 8 траўня, лічаць, што маюць права выкарыстоўваць у публічных выступах толькі назву «Македонія» без прыстаўкі, якая зьявілася пры ўрадзе сацыял-дэмакратаў.
Такім чынам Амэрыка дэманструе салідарнасьць з Украінай у час, калі Расея пашырыла фронт атакі на вайне.
Падзеі 14 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Завяршаецца набор на стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў, паведамляе Цэнтар Беларускай Салідарнасьці.
У Мадрыдзе пачаўся суд над пэнсіянэрам Пампэа Гансалесам Паскуалем. Яго абвінавачваюць у незаконным вырабе выбухоўкі і тэрарызьме. У 2022 годзе ён разаслаў пасылкі з самаробнымі бомбамі па шасьці розных адрасах.
Пра суды за «транспартны ваенны сабатаж» у Мёрскім раёне паведамляе «Віцебская вясна».
У панядзелак 13 траўня Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Антвэрпэне перад міністрамі культуры краін Эўразьвязу на запрашэньне Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе. Таксама Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч зь міністрамі.
Першы пасьля трохгадовага перапынку канцэрт гурта Irdorath прайшоў у нямецкім горадзе Асэндорфе пад Брэмэнам.
Дасьледчыкі з гішпанскай Кардовы выявілі ў Гішпаніі дзясяткі пацыентаў з новай і загадкавай хваробай, пацучыным гепатытам Е.
Новым міністрам абароны Расеі замест Сяргея Шайгу, які займаў гэтую пасаду амаль 12 гадоў, стаў былы першы віцэ-прэм’ер расейскага ўраду, эканаміст Андрэй Белавусаў.
Расейскія войскі ўжо некалькі дзён вядуць наступ у Харкаўскай вобласьці: за мінулыя выходныя яны захапілі некалькі населеных пунктаў у прымежных раёнах і выйшлі да ваколіц гораду Ваўчанск. Пра гэта афіцыйна паведамляюць Мінабароны РФ і Генштаб Узброеных сіл Украіны.
Польскія памежнікі і вайскоўцы заявілі, што адбілі спробу нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю групай з больш як 140 мігрантаў. Памежная служба Польшчы публікуе відэа набегу.
161 беларуса асудзілі ў красавіку па палітычных артыкулах, адзін палітвязень не дажыў да суду.
У сталіцы Армэніі, Ерэване, 13 траўня паліцыя затрымала 151 удзельніка акцый пратэсту ў цэнтры гораду.
У Астане завяршыўся працэс у справе былога міністра эканомікі Казахстану Куандыка Бішымбаева, які абвінавачваецца ў катаваньні і забойстве сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.
Раней некалькі аналітыкаў адзначалі, што словы пра «выхад рэпрэсій на плято» не апраўдаліся.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня.
Па стане на 13 траўня ў Беларусі 1374 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большая.
12 траўня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што на Тэгеранскай міжнароднай выстаўцы беларускія прадпрыемствы падпісалі шэраг дамоў «аб узаемаразуменьні з іранскімі калегамі».
11 траўня споўнілася тры гады пасьля вялікага пажару, які нанёс вялікую шкоду беларускай хрысьціянскай сьвятыні.
Лятарэю стварылі на пяць гадоў.
14 траўня кіроўная партыя «Грузінская мара» плянуе разгледзець і зацьвердзіць у трэцім чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».
Пра новыя пляны расказалі ў Міністэрстве абароны.
Расея працягвае нарошчваць колькасьць атак на памежныя населеныя пункты Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.
Скончаны падлік большасьці бюлетэняў на выбарах.
Трое сваякоў актывістаў, якія вымушана выехалі зь Беларусі за мяжу, расказалі Свабодзе, наколькі ім страшна далей заставацца на радзіме і што іх хвалюе найбольш, калі рэпрэсаваных блізкіх ужо няма ў краіне
Падзеі 13 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме ў Літве завяршылася а 20-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім.
Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць новага міністра абароны Расеі замест дзейнага кіраўніка ведамства Сяргея Шайгу. На гэтую пасаду Пуцін прапанаваў прызначыць былога першага віцэ-прэм'ера Андрэя Белавусава.
Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце назвала краіну проста «Македоніяй».
Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме ў Літве завяршылася а 20-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім. Пачынаецца падлік галасоў.
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, дзяўчынка цяпер у Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы са шматлікімі спалучанымі траўмамі, яе стан «стабільна цяжкі».
У Дрэздэне 12 траўня адбылася цырымонія ўручэньня Дрэздэнскай прэміі міру. Яна ўручаецца людзям за выбітны ўнёсак у справу міру і міжнароднага ўзаемаразуменьня. Сёлета ляўрэатам пасьмяротна стаў загінулы ў лютым у калёніі ў Расеі расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны.
Аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol паведаміла 12 траўня ў сваім тэлеграм-канале пра зрыў тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Менску 5-зоркавага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.
З населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці, дзе актывізаваліся баявыя дзеяньні, ужо эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
Першы чалавек, якому ўпершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі генэтычна мадыфікаваную сьвіную нырку, памёр праз два месяцы пасьля апэрацыі.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі заявіў, што ўкраінскія абаронцы вядуць жорсткія баі з расейскімі акупантамі, спыняючы іх спробы прарваць абарону.
Самыя складаныя пацыенты паступаюць у РНПЦ «Маці і дзіця».
Прамежкавая яўка большая за выбары пяць гадоў таму.
Тэлеграм-каналы публікуюць фатаграфіі і відэа абрынаньня пад’езду шматкватэрнага дому ў Белгарадзе, сталіцы расейскай вобласьці, якая мяжуе з Украінай.
Але ахоплівае ня ўсе раёны.
Чарговая атака на расейскі нафтаперапрацоўчы завод. Міністэрства абароны вінаваціць Украіну.
Прэстыжны музычны конкурс штогод сутыкаецца з палітычнымі выклікамі, але сёлета стаў, бадай, самым скандальным.
На поўдні Бразыліі, які ўсё яшчэ пакутуе ад катастрафічнай паводкі, аднавіліся дажджы, якія, паводле прагнозаў, павінны працягнуцца ўсе выхадныя. Па апошніх дадзеных, ад паводкі загінулі сама меней 126 чалавек, яшчэ 141 лічыцца зьніклымі бязь вестак.
У суботу ў Харкаўскай вобласьці другі дзень ідуць жорсткія баі. Расея заявіла, што захапіла пяць населеных пунктаў, а Украіна ў сваю чаргу сьцьвярджае, што адбівае атакі і кантралюе сытуацыю.
Загрузіць яшчэ