Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над гішпанцам, які рассылаў самаробныя бомбы, у тым ліку ў амбасаду Ўкраіны


На месцы выбуху ў пасольстве Ўкраіны ў Мадрыдзе, 2022
На месцы выбуху ў пасольстве Ўкраіны ў Мадрыдзе, 2022

У Мадрыдзе пачаўся суд над пэнсіянэрам Пампэа Гансалесам Паскуалем. Яго абвінавачваюць у незаконным вырабе выбухоўкі і тэрарызьме. У 2022 годзе ён разаслаў пасылкі з самаробнымі бомбамі па шасьці розных адрасах.

Першую бомбу Паскуаля атрымалі 30 лістапада 2022 года ў пасольстве Ўкраіны ў Мадрыдзе. Скрынка ўзарвалася пры спробе адкрыць яе, супрацоўнік пасольства атрымаў няцяжкія траўмы. Потым падобныя пасылкі былі атрыманы яшчэ па пяці адрасах. Сярод атрымальнікаў былі кампанія Instalaza, якая вырабляе зброю, у тым ліку для Ўкраіны; пасольства ЗША ў Мадрыдзе; авіябаза Тарэхон-дэ-Ардос; штаб-кватэра Міністэрства абароны і канцылярыя прэм’ер-міністра Гішпаніі.

74-гадовага Паскуаля арыштавалі ў студзені 2023 году. Як пазначана ў абвінавачаньні, мэтай Паскуаля было выказаць пратэст супраць падтрымкі Ўкраіны Гішпаніяй, Эўразьвязам і ЗША.

Па абвінавачаньнях у тэрарызьме і вырабе бомбаў Паскуалю можа пагражаць да 22 гадоў турмы. Мяркуецца, што суд вынесе свой вэрдыкт у чацьвер.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG