14 сакавіка старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс заявіў на брыфінгу, што пытаньне аб стварэньні такой групы прапрацоўваецца, нагадвае агенцтва БелаПАН.
У цэнтры рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс» беларускія заолягі ратуюць кажаноў ад халадоў і голаду ў камэры бытавой лядоўні. Хіраптэроляг Аляксей Шпак распавёў Свабодзе, як кажаноў вяртаюць у дзікую прыроду пасьля зімовай сьпячкі ў лядоўні.
Ў Эўрапейскім Зьвязе забароняць продаж плястыкавага посуду з 2021 году. Свабода паглядзела, чым можна яго замяніць, і даведалася, калі гэтую ініцыятыву падтрымае Беларусь.
Эўрапарлямэнт прыняў законапраект аб барацьбе з плястыкавымі адкідамі — ухваліў забарону аднаразовага плястыкавага посуду, а таксама абмежаваў выкарыстаньне іншых вырабаў разавага карыстаньня з плястыка.
У вёсцы Майсеевічы пад Асіповічамі згарэў адзіны ў Беларусі прытулак для траўмаваных птушак. Цалкам зьнішчаны зімнік і сховішча кармоў. Загінулі гадаванцы. Праваахоўныя органы высьвятляюць прычыну пажару.
У аўторак, 26 сакавіка, Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за адмену абавязковага для ўсіх краін Эўразьвязу адначасовага пераходу на летні час. Рашэньне набудзе моц у 2021 годзе.
Падчас паездкі па Магілёўшчыне Аляксандар Лукашэнка чарговы раз згадаў кароў і параўнаў умовы ўтрыманьня гэтых жывёлаў з умовамі ў Асьвенціме. Свабода ўспомніла, што яшчэ Лукашэнка казаў пра кароў.
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем 24 сакавіка сабраліся на плошчы Леніна, пазьней прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай.
Такую лічбу 20-га сьнежня назвала журналістам супрацоўніца гідрамэтэаралягічнай службы Беларусі Людміла Журавовіч.
Ахвярамі цыклёну ў Мазамбіку маглі стаць больш за тысячу чалавек. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Філіпэ Ньюсі.
Каб забясьпечыць беларусаў чыстай вадой, трэба пабудаваць 1400 ачышчальных станцый.
На плошчы Леніна ў Берасьці 17 сакавіка чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу, паведамляе агенцтва БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
12 сакавіка расейскі Рассельгаснагляд спыніў на мяжы, а пасьля спаліў 640 кіляграмаў цвыркуноў зь Беларусі. Таксама спынялі кароў, коней і нават леапарда. Свабода паглядзела, якіх жывёлін не пускаюць праз мяжу і што з імі адбываецца далей.
У пасёлку Зялёны бор Івацэвіцкага раёну праводзяць мерапрыемствы па аднаўленьні забруджаных зямель пасьля разьмяшчэньня на іх сьвінцовых адкідаў.
Батанічны сад стане яшчэ адной зялёнай зонай у Менску, якую закране будаўніцтва.
Больш за 640 кг замарожаных цвыркуноў зьнішчылі супрацоўнікі Рассельгаснагляду Бранскай вобласьці Расеі, паведамляюць «Новости Брянска». Паводле публікацыі, цвыркуны належалі беларускай кампаніі «Онта-біятэхналёгіі». Іх везьлі ў Маскву.
Як спыніць кліматычную катастрофу? Абмяркоўваюць расейскія экспэрты Ўладзімір Кліменка і Міхаіл Лакашчэнка.
«У народу, як ніколі раней, існуе попыт на справядлівасьць»
«Міліцыя дзейнічала правамерна»
У фэйсбуку абмяркоўваюць фота, на якім паляўнічыя стаяць каля 46 здабытых ліс і 2 янотападобных сабак. Гэта вынік паляваньня ў Шаркаўшчынскім раёне. Паляўнічы і эколяг распавялі Свабодзе пра сваё стаўленьне да такога паляваньня і да публікацыі падобных фота.
Прэмʼер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што прапануе беларускім уладам выкарыстаць інфраструктуру беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, каб абсталяваць электрастанцыю на газе.
Заапарк заклікае «па-добраму пажартаваць» з жанчын, «дакладней зрабіць незвычайны камплімэнт і сюрпрыз».
Затрыманых сёньня каля поўдня ў Берасьці журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву пратрымалі ў міліцыі каля дзьвюх гадзін. Пра гэта Ляўчук паведаміў агенцтву БелаПАН.
На поўначы Аргентыны, на балотах паверхняй 7,5 тысячаў квадратных кілямэтраў, пачалося засяленьне гэтай тэрыторыі зьвярамі, па якіх сьлед прастыў там даўным-даўно.
«Торба Шоу» зьявілася ў той момант, калі стала немагчыма трываць, як шмат навокал пакетаў.
Паводле стандартаў правядзеньня падобных спаборніцтваў, на кожнага спартоўца на Эўрагульнях выдзяляецца ад 5 да 6 кіляграмаў харчу на суткі.
Суд Берасьцейскага раёну 25 лютага асудзіў трох мясцовых жыхароў за незаконнае паляваньне на зубра.
Магчымую вясновую паводку абмеркавалі на пасяджэньні камісіі па надзвычайных сытуацыях пры Савеце міністраў у пятніцу. Прадстаўнікі міністэрстваў прыроды і надзвычайных сытуацый распавялі, у якіх раёнах сёлета можна чакаць падтапленьне.
Першую партыю прадукцыі на акумулятарным заводзе пад Берасьцем плянуюць выпусьціць у сакавіку, піша БелТА са спасылкай на галоўнага інжынэра кампаніі «АйПаўэр» Сяргея Дубнавіцкага.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі праз умовы ўтрыманьня бялух і касатак, якія некалькі месяцаў знаходзяцца ў «кітовай турме» ў Прымор’і на Далёкім Усходзе Расеі.
Трагедыя бялух і касаток у расейскім Прымор'і. Відэа «Сибирь.Реалии»
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем зьнялі кавэр на кліп «Плакала» ўкраінскага гурту Kazka, які сабраў на YouTube 151 мільён праглядаў.
Падтрымаць пратэстоўцаў у Берасьце 17 лютага прыехалі зь Менску палітыкі Віталь Рымашэўскі, Юры Губарэвіч і Мікалай Казлоў.
Аленяў і казуляў у лесе стане менш, калі ладзіць паляваньне на ваўкоў. А калі драпежнікаў зусім не застанецца, гэта можа прывесьці да эрозіі рэчышчаў. Грузінскі навуковец Ясон Бадрыдзэ прыехаў у Менск, каб распавесьці пра ваўка. Бадрыдзэ больш за два гады пражыў у ваўчынай сям’і ў дзікай прыродзе.
Блёк № 1 Ленінградзкай АЭС-2, здадзены ў эксплюатацыю ў канцы 2018 году, аўтаматыка адлучыла ад сеткі.
Міністар лясной гаспадаркі Віталій Дрожжа прапанаваў павялічыць узнагароду паляўнічым за адстрэл дзікоў. Ён і сам любіў паляваць.
Намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Корбут падтрымаў будаўніцтва ў Менску заводу для спальваньня сьмецьця.
У Гомлі 10 лютага адбыўся пратэст супраць шуму і смуроду з прадпрыемства «Гомельшпалеры».
У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я.
І хоць пракуратура знайшла парушэньні, нікога не пакаралі.
6 студзеня cьветлагорскія актывісты прынесьлі на прыём да міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэя Худыкі шасьцілітровую бутэльку з бруднымі сьцёкамі ад заводу беленай цэлюлёзы.
У Расеі перапрацоўваюць усяго каля 4% сьмецьця, ва Ўкраіне — 7%, піша «Настоящее время». Беларусь у гэтым паказчыку за няпоўныя 20 гадоў змагла ня толькі наблізіцца да Польшчы і краінаў Балтыі, але і абагнаць Партугалію і Гішпанію.
У Беларусі вяртаецца на перапрацоўку толькі 38% прададзенай тары. У Нямеччыне гэты паказьнік дасягае 98,5%, у Літве — 93%. Такія лічбы прывялі 31 студзеня ўдзельнікі «круглага стала» ў Палаце прадстаўнікоў, прысьвечанага ўвядзеньню сыстэмы збору спажывецкай тары і ўпаковак у Беларусі.
Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці за хуліганства, рабаваньне, крадзеж, пагрозу забойствам і іншыя злачынствы.
Кожнае чацьвёртае з 16 трансьмежавых балотаў, якія ёсьць у сьвеце, — беларускае.
Фатапастка ў нацыянальным парку «Зямля леапарда» у Прыморскім краі Расеі зафіксавала на відэа цэлы дзень жыцьця сямейства амурскіх тыграў. Упершыню ў кадры трапілі адразу чацьвёра тыгранят: яны гуляюцца і цягаюць адзін аднаго за хвасты, пакуль іх маці палюе. Відэа было зьнятае ў сьнежні 2018 году.
Як з былым амбасадарам Паўлам Латушкам было дамоўлена пра прыезд прадстаўніцы фонду Брыжыт Бардо ў Беларусь, чаму пра ліст кіраўніка МЗС да вядомай акторкі стала вядома толькі праз месяц, і што перашкаджае беларускім зоаабаронцам стаць уплывовай сілай.
Жыхары прыгараднага пасёлку Вейна, які меней чым за кілямэтар ад заводу тэхнічнага вугляроду настойваюць, што «іх накрыла сажай».
Жыхары Жыткавіцкага раёну атрымалі адказ на зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта з просьбай не аддаваць Нацыянальнаму парку «Прыпяцкі» возера Чырвонае. Пад зваротам было больш за тысячу подпісаў.
Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня загадаў сваёй адміністрацыі ўзяць на «жорсткі кантроль» пытаньні перапрацоўкі адходаў: макулятуры, мэталічных вырабаў і плястыку.
Загрузіць яшчэ